wd wp Пошук:

Дзямянскі раён

Дзямянскі раён (руск.: Демянский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Наўгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Дзямянск. Пасёлак знаходзіцца за 181 км ад Вялікага Ноўгарада.

Геаграфія

Раён размешчаны на паўднёвым усходзе Наўгародскай вобласці паміж 57 ° і 58 ° паўночнай шыраты і 32 ° і 33 ° усходняй даўгаты на пераходзе ад Прыільменскай нізіны да Валдайскага ўзвышша. Вышэйшы пункт раёна 288 м — гара Арэхаўна, на поўначы вёскі Арэхаўна, непадалёк (на поўнач) ад Селігера, на паўднёвым усходзе раёна. Самыя нізкія ступені (тэрасы) Прыільмення вышынёй да 30 м над узроўнем мора з павышэннем да 50 м знаходзяцца ў раёне пасёлка Лычкова. Араграфічныя прыступкі Валдайскага ўступа і Валдайскага ўзвышша на тэрыторыі раёна падзяляюць на тры часткі: Дзямянская нізіна (32-80 м над узроўнем мора), Трыгор’е (80-200 м над узроўнем мора) і Селігерскае Паазер’е (больш за 200 м над узроўнем мора).

Плошча тэрыторыі — 3198,94 км².

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst49/DBInet.cgi?pl=8006001
Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Наўгародскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных