wd wp Пошук:

Дзюсельдорфскі ўніверсітэт імя Генрыха Гейнэ

Дзюсельдорфскі ўніверсітэт імя Генрыха Гейнэ (ням.: Heinrich-Heine-Universität Düsseldorf) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дзюсельдорф.

Агульная характарыстыка

У 1806 годзе Іаахім Мюрат распачаў спробы стварыць універсітэт у Дзюсельдорфе. Універсітэт быў фармальна створаны 12 снежня 1811 года ўказам Напалеона Банапарта. Пачатак вайны, аднак, прывёў да таго, што гэтая ідэя не была рэалізаваная.

У 1907 годзе з нагоды стварэння новай гарадской бальніцы была створана медыцынская акадэмія, якая была сканцэнтравана на навучанні лекараў і навуковай дзейнасці. У 1923 годзе ўстанова была перайменавана ў Дзюсельдорфскую медыцынскую акадэмію і пачала навучанне студэнтаў. У 1935 годзе акадэмія атрымала права прысвоіваць навуковую ступень доктара.

16 лістапада 1965 года ўрад Паўночнага Рэйна-Вестфаліі прыняў рашэнне аб пераўтварэнні медыцынскай акадэміі ва ўніверсітэт. У 1988 годзе сенат універсітэта прыняў рашэнне прысвоіць установе імя Генрыха Гейнэ.

Факультэты

Зноскі

  1. https://www.destatis.de/DE/Themen/Gesellschaft-Umwelt/Bildung-Forschung-Kultur/Hochschulen/Publikationen/Downloads-Hochschulen/studierende-hochschulen-vorb-2110410208004.pdf?__blob=publicationFile

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1965 годзе
Катэгорыя·Дзюсельдорф
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Германіі