Дзюндзі Кінасіта (яп.: 木下 順二; 2 жніўня 1914, Токіа — 30 кастрычніка 2006) — японскі драматург, тэарэтык тэатра.
Скончыў Такійскі ўніверсітэт (1939). Першы значны твор — гістарычная драма «Навальніца» (1947). Яго творы адметныя рэалізмам, сувяззю з фальга, традыцыямі, усебаковым паказам японскай рэчаіснасці: п’есы «Жураўлінае пер’е» (1949, паст. 1955), «У адной усходняй краіне» (1959), «Японец па імені Ота» (1962; пра Р. Зорге), «Востраў Акінава» (1963), «Паміж ботам і чалавекам» (1972), «Свята на мерыдыяне» (1978). Аўтар п’ес на тэмы народных казак, тэарэтычных прац «Праблемы японскага народнага сказа» (1955), «Свет драмы» (1959), «Дыялог з драмай» (1968) і інш.