Дзьёрдзь Бернат Лукач Сегедскі (венг.: Szegedi Lukács György Bernát, сапр. імя Дзьёрдзь Бернат Лёвінгер, венг.: Löwinger György Bernát; у гады жыцця ў СССР — Георгій Восіпавіч Лукач;[6], 13 красавіка 1885, Будапешт — 4 чэрвеня 1971, тамсама) — венгерскі філосаф-неамарксіст яўрэйскага паходжання, літаратурны крытык. Адна з ключавых фігур т.зв. заходняга марксізма, заснавальнік будапешцкай школы марксізму. Лічыцца таксама адным з найбуйнейшых прадстаўнікоў марксісцкага літаратуразнаўства
Лукач стварыў сістэму марксісцкай эстэтыкі, якая адмаўляе патрэбу палітычнага кантролю мастацкага самавыяўлення і бароніць гуманістычныя прынцыпы[7]. Працягваў развіваць Марксаву тэорыю адчужэння індывіда ў індустрыяльным грамадстве[7].
Н. Бердяев в работе «Истоки и смысл русского коммунизма» назвал Лукача, «венгерца, пишущего по-немецки» «самым умным из коммунистических писателей» (М., 1990, с. 82, 87).
«Лукач — масса философских слов и оборотов, но нет контроля над основной мыслью, которая уходит бог весть куда и удерживается только общими местами, часто воспоминаниями о „диамате“» (Мих. Лифшиц)[8].