wd wp Пошук:

Дзьюла Багі

Дзью́ла Ба́гі (венг.: Baghy Gyula, па эсперанта звычайна падпісваўся эсперантызаванай формай імя Julio, выкарыстоўваў псеўданім Jobo; 13 студзеня 1891, Сегед — 18 сакавіка 1967, Будапешт) — выдатны венгерскі эсперантыст, вядомы паэт і празаік на мове эсперанта.

Біяграфія

Д. Багі нарадзіўся 13 студзеня 1891 у горадзе Сегед у тэатральнай сям’і: яго бацька быў акцёрам, а маці працавала ў тэатры суфлёрам. Пасля заканчэння школы Дьюла паследваў за бацькамі, да пачатка вайны ён працаваў акцёрам і рэжысёрам. З эсперанта Д. Багі пазнаёміўся ў 1911 годзе. Першая сусветная вайна спыніла яго акцёрскую кар’еру. Каля шасці гадоў ён правёў у сібірскіх лагерах для ваеннапалонных, дзе веў актыўную эсперанта-дзейнасць, арганізуючы курсы эсперанта і міжнародную перапіску (потым ён апіша гэтыя падзеі ў некаторых сваіх творах). Пасля вяртання ў Венгрыю да самой смерці ён быў адным з вядучых дзеячаў міжнароднага эсперанта-руха: арганізоўваў курсы, займаў кіруючыя пасты ў некаторых арганізацыях, супрацоўнічаў з літаратурнымі часопісамі, быў адным з рэдактараў уплывовага эсперанта-часопіса «Літаратурны свет» (эспер.: Literatura mondo). Памёр 18 сакавіка 1967, у Будапешце.

Эсперанта-дзейнасць

Нягледзячы на сваю актыўную арганізацыйную дзейнасць, Д. Багі дабіўся вядомасці ў першую чаргу як паэт і празаік. Яго творы характэрызуюцца ідэалізмам і чалавекалюбствам; яго дэвізам было наступнае сцвяржэнне: «Любоў стварае свет, свет захоўвае чалавечнасць, чалавечнасць — гэта вышэйшы ідэал». Акрамя гэтага, у асобных яго творах ён выступае і як тонкі сатырык, і як цікавы мысляр. Шмат у чым яго погляды адпавядалі «унутранай ідэе» эсперанта і знаходзілі шырокую падтрымку сярод простых эсперантыстаў.

Багі, якога ласкава называлі Татай, выразіў тыя пачуцці, якія з самага пачатку былі каштоўнымі для ўсіх эсперантыстаў… Ён прзбягаў сувязі з вядомымі палітыка-ідэалагічгымі пазіцыямі і такім чынам дапамог сярэднестатыстычнаму эсператнысту, які быў далёкі ад палітыкі, звязаць сябе з яго ідэалам чалавечага братэрства.

Арыгінальны тэкст (эсп.)   

Baghy, karese nomata Paĉjo, esprimis senton, kiu dekomence estis karaj al la esperantistoj… Li evitis ligi sin al konataj politikaj-ideologiaj pozicioj kaj tiamanere helpis al la meza nepolitikema esperantisto identigi sin kun lia idealo de homa frateco.

— У. Лінс (нямецкі гісторык, аўтар некалькіх твораў аб гісторыі эсперанта)

Д. Багі з’яўляецца аўтарам шматлікіх паэтычных зборнікаў, аповесцяў, раманаў, падручнікаў эсперанта, тэатральных твораў. На шматлікіх Сусветных кангрэсах эсперантыстаў ён прымаў удзел у тэатральных пастаноўках, шмат з якіх рэжысаваў сам. Быў членам Акадэміі эсперанта Яго вучэбная аповесць «Зялёнае сэрца» (эспер.: La verda koro; назву трэба разумець як «сэрца эсперантыста» ці як больш шырока, як “сэрца, напоўненае гуманізмам) да нашага часу з’яўляецца адным з найбольш папулярных падручнікаў эсперанта. Стыль твораў Д. Багі адрозніваецца прастатой і зразумеласцю. Ён быў прыхільнікам «простага» эсперанта і актыўна палемізаваў з прыхільнікамі «багатага» эсперанта, якія ўводзілі шматлікія неалагізмы (адным з такіх апанентаў Багі быў другі выдатны венгерскі эсперантыст Кальман Калачай, з якім Багі тым не мень актыўна супрацоўнічаў).

Менавіта згодна з ініцыятывай Д. Багі 15 снежня (дзень нараджэння ініцыятара эсперанта Лазара Заменгофа) адзначаецца эсперантыстамі яшчэ і як Дзень эсперантамоўнай кнігі.

Асноўныя творы

Група аўстра-венгерскіх палонных каля барака, 1915 год. Фота С. М. Пракудзіна-Горскага
Магіла Д. Багі ў Будапешце

У ніжэйпрыведзеным спіске азначаны толькі год першага выдання. Большасць твораў Д. Багі шматразова перавыдаваліся; некаторыя перакладзены на нацыянальныя мовы.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #125984685 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 3 4 Gorecka H., Korĵenkov A. Nia diligenta kolegaro: Biografioj de 200 eminentaj esperantistoj — Litova Esperanto-Asocio, Sezonoj, 2018. — 500 экз. Праверана 26 сакавіка 2021.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #125984685 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #125984685 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сегедзе
Катэгорыя·Памерлі 18 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Паэты на эсперанта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Паэты Венгрыі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Керэпешы
Катэгорыя·Пісьменнікі Венгрыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі на эсперанта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных