wd wp Пошук:

Дзмiтрый Мiкалаевiч Даўгалёў

Дзмітрый Мікала́евіч Даўгалёў (бел.: Дзмітрый Мікалаевіч Даўгалёў. ; нар. 28 снежня 1962, Гродна) — беларускі кампазітар.

Біяграфія

Нарадзіўся 28 снежня 1962 года ў Гародні. Заняткі музыкай Дзмітрый пачаў у раннім дзяцінстве — з 2-х гадоў граў на піяніна. Бацькі Дзмітрыя — настаўнікі музыкі садзейнічалі развіццю дзіцяці. Маці, Валянціна Андрэеўна — была першай настаўніцай па тэорыі музыкі, бацька Мікалай Рыгоравіч — даваў сыну першыя ўрокі па кампазіцыі. У музычнай школе Дзмітрый вучыўся па класах фартэпіяна і скрыпкі, таму невыпадкова, што першы опус — Вальс быў напісан для скрыпкі і фартэпіяна. У гаду вучобы Дзмітрый спяваў у школьным хоры, якім кіравала маці будучага кампазітара — Валянціна Андрэеўна Даўгалёва.

У 1975 годзе паступіў у сярэднюю спецыяльную музычную школу пры Беларускай кансерваторыі (сёння — Гімназія-коледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі  музыкі). Паколькі правінцыяльная піяністычная падрыхтоўка прыёмнай каміссіі падалася недастатковай, яму прапанавалі займацца па класу… кантрабаса.  

З 1977 года Дзмітрый Даўгалёў граў на гэтым інструменце ў школьным сімфанічным аркестры. Паралельна кантрабасу Дзмітрый шмат займаўся на фартэпіяна, а таксама наведваў  школьны факультатыў па кампазіцыі, якім кіраваў кампазітар Кім Цесакоў, вядомы па Сімфоніі «Курапаты».

У 1980 годзе атрымаў свой першы дыплом Лаўрэата Рэспубліканскага конкурса ў намінацыі «струнныя інструменты, кантрабас». Значную ролю ў падрыхтоўцы Дзмітрыя да гэтага конкурса сыграў ягоны педагог па кантрабасу — Уладзімір Федарчук.

У 1981 годзе Дзмітрый Даўгалёў становіцца студэнтам Беларускай дзяржаўнай  кансерваторіі па спецыяльнасці «кампазіцыя» (клас Народнага артыста СССР прафесара  Яўгена Аляксандравіча Глебава). Па тэарэтычным дысцыплінам настаўнікам Дзмітрыя быў  Народны артыст Беларусі прафесар Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў.

У 1982 годзе Дзмітрый Даўгалёў становіцца Лаўрэатам Рэспубліканскага конкурса ў  намінацыі «кампазіцыя». А ў 1985-м — Лаўрэатам Усесаюзнага конкурса па кампазіцыі (Масква). У 1986 г. Дзмітрый становіцца Лаўрэатам Міжнароднага музычнага фестываля «Сьвет. Музыка» (Тбілісі).  

У студэнцкія гады актыўна супрацоўнічаў з калектывамі беларускага радыё: з сімфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам Барыса Райскага, з дзіцячым хорам (дырыжор Вера Лашук), з камерна-інструментальным ансамблем пад кіраўніцтвам Леаніда Смялкоўскага. Творы кампазітара выконваліся камерным аркестрам «Tutti» пад кіраўніцтвам Аляксандра Сасноўскага. 

У 1987 годзе Дзмітрый Даўгалёў скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, атрымаўшы дыплом прафесійнага кампазітара. Дыпломнай працай Дзмітрыя былі тры твора:  Канцэрт для кантрабаса і камернага аркестра, сімфанічная паэма, а таксама кантата «Запаветныя сцяжынкі» на вершы Міколы Чарняўскага для дзіцячага хору і сімфанічнага  аркестра.

З 1987 па 1989 гг. Дзмітрый Даўгалёў служыў ў Савецкай арміі, дзе выконваў абавязкі  музычнага кіраўніка ансамбля «Равеснік».

З 1989 г. працаваў у тэлерадыёкампаніі Беларусі ў якасці музычнага рэдактара. 1991—1993 гады Даўгалёў супрацоўнічаў з народным аркестрам «Менск», для якога напісаў  нямала твораў і аранжыровак.

У 1993 годзе становіцца сябрам Саюза кампазітараў Беларусі.

У 2000—2002 гг. — працуе ў ансамблі харэаграфічных і музычных мініяцюр «Бліскавіца».

З 2002 г. — на творчай працы. 

Творчасць

Сярод значных твораў Дзмітрыя Даўгалёва варта адзначыць рок-оперу «Агонь Праметэя», араторыю «Зорка Палын», кантату «Дарога-сцяжына матулі і сына», канцэрт для кантрабаса  з аркестрам, сімфонію, сімфанічную паэму, канцэртную сюіту для ўдарных і камернага  аркестра, сюіту для сімфанічнага аркестра «Тры танца», харавую музыку, санату для фартэпіяна, «Ронда-такату» для фартэпіяна, музыку для кіно. Шмат музыкі кампазітар піша  для дзяцей.    

Найбольш вядомыя творы Дзмітрыя Даўгалёва — песні і балады: «Гаю мой, не кліч», «Нарач», «А ты кажаш: вясна», «Зараніцы», «Балада», «Застольная», «Мелодыя сэрца», «Пажадай мне, мама», «Рэха жураўлінае», «Азярцо», «Не кувай, зязюленька», «Летуценніца», «Поле горкіх палыноў», «Голуб галубку цалуе», «Шчабятуня-ластаўка», «Ой, мае вы чайкі», «Не спяшайся, восень», «Птушкі», «Ave Maria», «Белая лілея».  

Песні і балады Дзмітрыя Даўгалёва выконвалі саліст «Беларускіх Песняроў» Валерый Дайнэка, экс-саліст «Песняроў» Анатоль Кашапараў, салісты экс-«Верасоў» Ядвіга  Паплаўская и Аляксандр Ціхановіч, Уладзімір Стамаці, Анатоль Матвійчук, Пётр Елфімаў, Ілля Сільчукоў, Вольга Калеснікава, Надзея Мікуліч, Рыгор Палішчук, Якаў Навуменка, Наталля Гардзіенка, Іна Афанасьева, Алег Сёмін, Паліна Смолава, Алег Сямёнаў, Вячаслаў Ісачанка, Анастасія Арцем’ева, Наталля Кірыенка, Вераніка Чарняўская, Вольга Клімовіч, Валянцін Кірыленка, Мікіта Фаміных, Ніна Жукоўская, Аляксандр Саванец, ансамблі «Беларускія Песняры», «Песняры», «Верасы», «Сябры», «Пліса» і «Бяседа».

29 студзеняя 2013 года ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся Юбілейны  аўтарскі канцэрт «Мелодыя сэрца» кампазітара Дзмітрыя Даўгалёва і паэта Уладзіміра  Пецюкевіча з удзелам вядучых артыстаў Рэспублікі Беларусь і Украіны (Уладзімір Стамаці).

З песнямі і баладамі Дзмітрыя Даўгалёва на фестывалях і конкурсах розныя выканаўцы  шматразова займалі прызавыя месцы:

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Кампазітары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кінакампазітары Беларусі
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі