У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герасімовіч.
Дзмітрый Эдуардавіч Герасімовіч (1959, Мінск) — беларускі дызайнер, мастак кнігі, графік.
Вучыўся на Вышэйшых курсах Дзяржкіно пры Усесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі ў Маскве і ў Львоўскім паліграфічным інстытуце.
Лаўрэат шматлікіх беларускіх і міжнародных конкурсаў мастацтва кнігі.