wd wp Пошук:

Дзмітрый Міхайлавіч Кавалёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалёў. Дзмітрый Міхайлавіч Кавалёў (17 чэрвеня 1915, мястэчка Ветка, Магілёўская губерня — 5 сакавіка 1977, Масква) — рускі, савецкі паэт-лірык. Псеўданім — Сецін В.

Друкавацца пачаў у 1938 годзе[1]. Першыя творы былі апублікаваны ў газеце «Палеская праўда»[1]. У пейзажнай лірыцы вылучаюцца жывыя прыкметы роднай Гомельшчыны, і Курскага края, дзе ён праводзіў шмат часу ў мястэчку Льгоў на радзіме жонкі.

Вядомыя крытычныя артыкулы паэта, а таксама пераклады з беларускай. І не толькі паэзіі, але і прозы: Я. Брыля, І. Мележа, дакументальнай кнігі Я. Брыля, В. Калесніка і А. Адамовіча «Я з вогненнай вёскі». Пераклаў на рускую мову вершы Н. Гілевіча, А. Грачанікава, К. Кірэенкі, А. Куляшова, П. Панчанкі, А. Лойкі, М. Танка[1].

Пакінуў аўтабіяграфію, даведзеную да 1945 года, цікавую як чалавечы дакумент і дакумент эпохі, свабодны ад усялякіх сацыяльных і палітычных замоў.

Зноскі

  1. 1 2 3 Беларусь, 1995

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 5 сакавіка
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ветцы
Катэгорыя·Ваенныя карэспандэнты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 чэрвеня