wd wp Пошук:

Дзмітрый Мікітавіч Бегічаў

Дзмітрый Мікітавіч Бегічаў (28 верасня 1786 , с. Нікіцкае, Яфрэмаўскі павет, Тульская губерня — 24 лістапада 1855) — рускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік.

Біяграфія

Паходзіў з багатай дваранскай сям’і. У 1796—1802 гадах навучаўся ў Пажаскім корпусе, адкуль выйшаў у чыне карнета Аляксандрыйскага гусарскага палка. Амаль адразу пакінуў полк і перайшоў у Дзяржаўную калегію замежных спраў.

У 1804 годзе вяртаецца да ваеннай службы. У 1805 годзе удзельнічаў у аўстрыйскім паходзе, у бітве пад Аўстэрліцам. За мужнасць і рашучасць, праяўленыя ў баях руска-пруска-французскай вайны, узнагароджаны ордэнам Святога Уладзіміра IV ступені і прускім ордэнам «За заслугі».

З 1819 года у адстаўцы, жыў у Маскве. Спрабаваў свае сілы ў літаратуры, вывучаў філасофію, стаў тэатралам. Быў блізка знаёмы з В. К. Кюхельбекерам, У. Ф. Адоеўскім, А. С. Пушкіным, Д. В. Давыдавым.

У 1830—1836 гадах — губернатар Варонежскай губерні. Аказваў матэрыяльную і маральную падтрымку паэту А. В. Кальцову. У 1836 годзе — обер-пракурор Сената, з 1840 годзе — сенатар. Пад яго кіраўніцтвам у 1834 годзе быў складзены праект помніка Пятру І у Варонежы. Адзін з арганізатараў барацьбы з эпідэміяй халеры ў Варонежскай губернi (1830—1831). Матэрыяльна дапамагаў маскоўскаму Дому працавітасці — жаночай навучальнай ўстанове для бедных дзяўчат. Узнагароджаны ордэнам Белага арла (1843).

У Брэст-Літоўску Дзмітрый Бегічаў пачаў пісаць раман «Семейство Холмских. Некоторые черты нравов и образа жизни, семейной и одинокой, русских дворян», у якім сатырычна адлюстраваў жыццё дваранства. У творы персанажы насілі імёны герояў грыбаедаўскай камедыі «Горе от ума» (1825). Раман быў выдадзены ананімна ў 1832 г., пазней двойчы перавыдаваўся.

Таксама напісаў літаратурныя творы: «Ольга. Быт русских дворян в начале нынешнего столетия» (1840), «Провинциальные сцены» (1840), «Последствия услуги, оказанной кстати и вовремя» (1842), «Записки губернского чиновника» (1845), «Храм Гименея» і інш. Аўтар зборніка «Быт русского дворянства в разных эпохах и обстоятельствах его жизни» (1851). Крытыка ацэньвала сачыненні Д. М. Бегічава вельмі нізка, але крытык В. Р. Бялінскі адзначаў, што раман «Семейство Холмских» меў поспех у чытачоў.

Літаратура

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тульскай вобласці
Катэгорыя·Тайныя саветнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1786 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1855 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выхаванцы маскоўскага ўніверсітэцкага пансіёну
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Сенатары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Варонежскія губернатары
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 24 лістапада
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя