wd wp Пошук:

Дзмітрый Мікалаевіч Ушакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ушакоў. Дзмітрый Мікалаевіч Ушакоў (24 студзеня 1873, Масква — 20 красавіка 1942) — рускі мовазнавец. Член-карэспандэнт АН СССР (1939). Адзін са стваральнікаў Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі. Галоўны рэдактар і адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка рускай мовы» beru.

Біяграфія

Закончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1895), з 1907 выкладаў у ім. Прафесар Вышэйшых жаночых курсаў, Інстытута жывога слова, Літаратурнага інстытута імя М.Горкага, Маскоўскага інстытута філасофіі, літаратуры і мастацтва, Маскоўскага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Працы Ушакова паслужылі асновай для развіцця рускай дыялекталогіі: «Нарыс рускай дыялекталогіі з дадаткам першай карты рускіх дыялектаў у Еўропе» (1915, з М. М. Дурнаво, М. М. Сакаловым), «Кароткія ўводзіны ў навуку пра мову» (1913, 9-е выд. 1929) і інш.

Адзін са стваральнікаў (з 1903) і старшыня (1915—31) Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі. З 1901 удзельнічаў у працы па рэформе рускага правапісу. Узначальваў Арфаграфічную камісію Наркамасветы (1930-я г.). Ініцыятар вывучэння рускай арфаэпіі («Руская арфаэпія і яе задачы», 1928; «Да пытання аб правільным вымаўленні», 1936, апубл. 1964). Галоўны рэдактар і адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка рускай мовы» (т. 1—4, 1934—40).

Зноскі

  1. 1 2 3 Ушаков Дмитрий Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France Dmitrij Nikolaevič Ušakov // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Русісты
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 17 красавіка
Катэгорыя·Мовазнаўцы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Лексікографы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1873 годзе
Катэгорыя·Дыялектолагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 20 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Ташкенце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 студзеня