У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Смоліч. Дзмітрый Мікалаевіч Смоліч (11 красавіка 1911 — 28 красавіка 1987) — савецкі оперны тэатральны рэжысёр
. Народны артыст СССР (1979).
Нарадзіўся 11 красавіка 1919 года ў сем’і опернага рэжысёра Мікалая Смоліча. У 1941 годзе скончыў оперна-драматычную студыю імя К. С. Станіслаўскага.
Працаваў рэжысёрам кіеўскага Тэатра оперы і балета імя Т.Г. Шаўчэнка (1941-1956), галоўным рэжысёрам Чалябінскага тэатра оперы і балета імя М.І. Глінкі (1956-1958), рэжысёрам Адэскага тэатра оперы і балета (1958-1961). Галоўным рэжысёрам кіеўскага Тэатра оперы і балета імя Т.Г. Шаўчэнка (з 1970).
У 1962 — 1970 гадах з’яўляўся мастацкім кіраўніком і галоўным рэжысёрам Тэатра оперы і балета Беларусі.
Памёр 28 красавіка 1987 года. Пахаваны ў Кіеве на Байковых могілках разам з бацькам.