wd wp Пошук:

Дзмітрый Мікалаевіч Верхаўцоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмі́трый Мікала́евіч Верхаўцо́ў (нар. 10 кастрычніка 1986, Магілёў, БССР) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2014).

Клубная кар’ера

Пачаў займацца футболам ва ўзросце 7 гадоў у Магілёве. У дарослым футболе дэбютаваў у 2004 годзе ў складзе наваполацкага «Нафтана». Неўзабаве замацаваўся ў аснове навапалачан, стаў капітанам каманды. Некалькі разоў трапляў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі. У 2009 годзе дапамог «Нафтану» выйграць першы ў гісторыі трафей — Кубак Беларусі, забіўшы вырашальны мяч у фінальнай сустрэчы супраць салігорскага «Шахцёра» (2:1).

У студзені 2010 года перайшоў у латвійскі «Вэнтспілс». Разам з новай камандай рыхтаваўся да сезона, аднак у сакавіку 2010 года вярнуўся ў «Нафтан». У снежні 2011 года падпісаў трохгадовы кантракт з самарскімі «Крыламі Саветаў». Па заканчэнні сезона 2013/14 пакінуў самарскі клуб[4]. Неўзабаве, у чэрвені 2014 года, падпісаў двухгадовы кантракт з дэбютантам расійскай Прэм’ер-лігі футбольным клубам «Уфа»[5]. У складзе «Уфы» з’яўляўся на полі нерэгулярна, за паўтары гады ў клубе правёў 20 матчаў у Прэм’ер-лізе.

У студзені 2016 года Верхаўцоў не паехаў з «Уфой» на перадсезонны збор, і неўзабаве кантракт абаронцы быў разарваны[6]. Пасля зыходу з «Уфы» Дзмітрый стаў разглядаць польскі вектар працягу кар’еры і ў выніку падпісаў кантракт з келецкай «Каронай»[7]. Аднак, замацавацца ў складзе польскай каманды не здолеў, з’яўляўся на полі эпізадычна. У канцы 2016 года быў адлічаны з асноўнай каманды, трэніраваўся з дублем «Кароны». У сакавіку 2017 года кантракт з польскім клубам быў разарваны[8].

Неўзабаве пасля зыходу з «Кароны» вярнуўся ў Беларусь і стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[9]. Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня пачаў з’яўляцца на полі, хоць трывалым іграком асновы не стаў. У студзені 2018 года стала вядома, што Верхаўцоў пакідае «Нёман»[10].

Пасля сыходу з «Нёмана» завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера

У 2006—2009 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, прымаў удзел у моладзевым чэмпіянаце Еўропы ўлетку 2009 года ў Швецыі.

2 чэрвеня 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Фінляндыі (1:1).

Трэнерская кар’ера

У 2021 годзе (з лета да канца сезона) працаваў трэнерам у штабе наваполацкага «Нафтана».

Дасягненні

Зноскі

  1. Dmitri Verkhovtsov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dmitry Verkhovtsov // FBref.com
  3. Dmitri Verkhovtsov // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Верховцов покинул “Крылья Советов”
  5. Верховцов стал игроком “Уфы”
  6. “Уфа” расторгла контракт с Верховцовым
  7. Верховцов подписал контракт с польской «Короной»
  8. Дмитрий Верховцов расторг контракт с “Короной”
  9. Дмитрий Верховцов подписал контракт с “Неманом”
  10. Верховцов покидает “Неман”, Квашук подпишет контракт с гродненским клубом

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Уфа
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Карона Кельцы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
Катэгорыя·Асобы