wd wp Пошук:

Дзмітрый Малахавіч Цырубін

Дзмітрый Малахавіч Цырубін (2(15).5.1916, вёска Цітаўка, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 6 сакавіка 1996) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

З сялян. Скончыў 8 класаў, Магілёўскую саўпартшколу (1935), Вышэйшыя афіцэрскія бранятанкавыя курсы (1942), працаваў рахункаводам-касірам у саўгасе. У Чырвонай Арміi з 1937 года. Удзельнік савецка-фінскай вайны, вызваленчага паходу ў Бесарабію ў 1940 годзе. У 1941 г. скончыў Ваенна-палітычнае вучылішча ў Адэсе.

У Айчынную вайну на фронце з 1941 года, гвардыі маёр - камандзір танкавага батальёна 15 гв.танкавай Рэчыцкай Чырванасцяжнай ордэна Суворава брыгады. Удзельнік Бабруйскай i Мінскай аперацый 1944 года, вызвалення Польшчы. Вызначыўся ў баі за плацдарм на р. Нараў у верасні 1944 года. Танкавы батальён пад камандаваннем Цырубіна Д.М. адзін з першых фарсіраваў раку, 5.9.1944 года на плацдарме адбіў контратаку i, прыследуючы праціўніка, знішчыў 4 танкі i да 120 аўтаматчыкаў. Цырубін асабіста знішчыў 2 процітанкавых гарматы.

З 1956 года палкоўнік Цырубін у запасе.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мікалаеве
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мікалаеве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе