wd wp Пошук:

Дзмітрый Леанідавіч Піневіч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Дзмітрый Леанідавіч Піневіч (нар. 17 кастрычніка 1967, в. Ілья, Вілейскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі ўрач, спецыяліст у галіне арганізацыі аховы здароўя[1], дзяржаўны дзеяч. Міністр аховы здароўя Беларусі (з 2020).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Бацька — ураджэнец вёскі Расна Дрыбінскага раёна, прыехаў у Іллю пагасціць да брата, уладкаваўся на працу ў Ільінскі аграрны каледж, дзе выкладаў тэхнічныя дысцыпліны, адзін час быў дырэктарам навучальнай установы. Маці — Ганна Іванаўна, нарадзілася ў Лідскім раёне, скончыла Мінскі лінгвістычны інстытут, трапіла па размеркаванні ў Ільінскі аграрны каледж выкладчыцай[2].

Пасля заканчэння школы з залатым медалём у 1984—1990 гадах навучаўся ў Ленінградскай ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава[d] на факультэце лячэбнай справы[3], якую скончыў з чырвоным дыпломам і залатым медалём[2][4].

Па размеркаванні ў 1990—1992 гадах працаваў урачом медыцынскай службы в/ч 78530 у горадзе Вазнясенску Мікалаеўскай вобласці УССР[3].

Вярнуўся ў Беларусь, дзе на працягу дзесяці гадоў працаваў у розных паліклініках і бальніцах Мінска: у 1993—1994 гадах — урачом-хірургам 36-й гарадской паліклінікі, у 1994—1999 гадах — намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы для грамадзянскай абароны 5-й гарадской клінічнай бальніцы, у 1999—2002 гадах — галоўным урачом 6-й гарадской клінічнай бальніцы[3].

З 2002 года — на адміністрацыйных пасадах[2]. У студзені—чэрвені 2002 года быў начальнікам упраўлення кантролю органаў аховы здароўя, сацыяльнай абароны, спорту і турызму ўпраўлення кантролю за работай галін сацыяльнай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[3].

У 2002—2011 гадах узначальваў камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама[3].

У 2005 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзелавое адміністраванне»[3].

У 2011—2020 гадах — першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі. 24 жніўня 2020 года, пасля адстаўкі Уладзіміра Караніка, Аляксандр Лукашэнка прызначыў Дзмітрыя Піневіча выканаўцам абавязкаў міністра аховы здароўя Беларусі[5]. 27 лістапада 2020 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні Дзмітрыя Піневіча міністрам аховы здароўя Беларусі. Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта «вялікі аванс у сувязі з кавідам»[6].

З’яўляецца старшынёй медыцынскай і антыдопінгавай камісіі НАК Беларусі[3]. Аўтар публікацый на тэмы аховы здароўя, грамадскага здароўя[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Пиневич, Дмитрий Леонидович (род. 1967)(руск.) . Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Праверана 28 чэрвеня 2020.
  2. 1 2 3 Зміцер Панкавец.. Хто такі Дзмітрый Піневіч, які стаў на месца Караніка? (бел.) . Наша ніва (24 жніўня 2020). Праверана 28 чэрвеня 2020.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 Пиневич Дмитрий Леонидович(руск.)  (недаступная спасылка). Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2020. Праверана 28 чэрвеня 2020.
  4. Татьяна Сивец. Дмитрий Пиневич: «Врач должен думать о будущем» (рус.) Редакция газеты. Дата обращения 12 октября 2020.
  5. Дзмітрый Піневіч будзе выконваць абавязкі міністра аховы здароўя Беларусі (бел.) . Звязда (24 жніўня 2020). Праверана 28 чэрвеня 2020.
  6. «Вялікі аванс у сувязі з кавідам» — Лукашэнка назначыў Піневіча міністрам аховы здароўя (бел.) . БелТА (27 лістапада 2020). Праверана 28 лістапада 2020.
  7. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 9 снежня 2015 г. № 1031 “Аб узнагароджанні Д. Л. Піневіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь” (бел.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (15 снежня 2015). Праверана 28 чэрвеня 2020.(недаступная спасылка)
  8. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2020 года № 474 «Аб узнагароджанні»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Міністры аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Постаці Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Намеснікі міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы