wd wp Пошук:

Дзмітрый Дзмітрыевіч Сямёнаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сямёнаў. Дзмітрый Дзмітрыевіч Сямёнаў (нар. 3 студзеня 1835, в. Асінаўка, Віцебскі павет, Віцебская губерня (зараз Віцебскі раён) — 21 сакавіка 1902) — беларускі і расійскі педагог.

Біяграфія

Скончыў Віцебскую гімназію (1852), настаўніцкія курсы Пецярбургскага ўніверсітэта (1859). З 1852 года выкладаў рускую мову, геаграфію і гісторыю ў віцебскіх яўрэйскім чатырохкласным і гандлёва-прамысловым вучылішчах.

З 1857 года ў Пецярбургу: выкладаў у гімназіі, у жаночым Марыінскім вучылішчы, у 1860—1862 гадах у Смольным інстытуце, з 1865 года на Вышэйшых педагагічных курсах пры 2-й Пецярбургскай ваеннай гімназіі. З 1873 года дырэктар Кубанскай, з 1878 года — Закаўказскай семінарый. З 1883 года інспектар па навучальнай частцы вучылішчнага камітэта Пецярбургскай гарадской думы, адначасова ў 1888—1891 гадах рэдагаваў часопіс «Детское чтение». Выступаў за ўсеагульную пачатковаю адукацыю і распаўсюджванне пісьменнасці ў народзе.

Навуковая дзейнасць

Распрацаваў методыкі выкладання рускай мовы і геаграфіі. Аўтар першых рускіх наглядных дапаможнікаў для гімназій «Свет у карцінках» (1866), «Дар слова» (1868), геаграфічнай хрэстаматыі «Айчыназнаўства» (т. 1-6, 1864—1869) і шэрагу прац па гісторыі адукацыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1902 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі
Катэгорыя·Педагогі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 21 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1835 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім раёне