wd wp Пошук:

Дзмітрый Гаўрылавіч Булгакоўскі

Дзмітрый Гаўрылавіч Булгакоўскі (12 верасня 1843, Ялец, Арлоўская губерня — пасля 1918) — рускі празаік , гісторык і фалькларыст, праваслаўны святар. Жонка Д. Булгакоўскага, Вольга Васілеўна, была роднай сястрой беларускага святара, дырыжора і кампазітара Уладзіміра Тэраўскага[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Ялец Арлоўскай губерні ў сям’і псаломшчыка мясцовай Прадцечанская царквы(руск.) бел., Гаўрыіла і Кацярыны Булгакоўскіх. Некаторы час навучаўся ў Арлоўскай духоўнай семінарыі(руск.) бел., але пасля смерці бацькі быў вымушаны кінуць вучобу[1]. Праз некаторы час быў запрошаны ў якасці настаўніка ў Мінскую губерню, адкуль праз год дзякуючы асабістай дапамозе архіепіскапа Міхаіла (Галубовіча) трапіў на вучобу ў Мінскую духоўную семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1869 годзе[1].

Першым месцам служэння святара Дзімітрыя стала Успенская царква вёскі Морач Мазырскага павета, аднак менш чым праз год ён быў пераведзены ў Пінск, дзе служыў пры Феадораўскім саборы і адначасова працаваў выкладчыкам Пінскага духоўнага вучылішча[1].

15 лютага 1874 года айцец Дзімітрый быў пераведзены пробашчам у Купяціцкую царкву Пінскага павета. У гэты час ён ужо пачаў публікавацца ў перыядычных выданнях[1].

У канцы 1875 айцец Дзімітрый быў пераведзены другім святаром у Васкрасенскі сабор горада Барысава і прызначаны настаўнікам закону павятовага вучылішча. У верасні таго ж года айцец Дзімітрый перавёўся ў Літоўскую епархію, аднак неўзабаве вярнуўся на ранейшае месца ў Барысаўскі сабор. 3 жніўня 1876 года ён быў перамешчаны на месца настаўніка закону Свіслацкай настаўніцкай гімназіі ў Гродзенскую губерню[1].

Стаяў ля вытокаў народнага руху за цвярозасць у Гродзенскай губерні ў 18891914. Будучы святаром у Свіслачы, а затым у Ваўкавыску, ён адначасова выконваў абавязкі настаўніка закона, выкладчыка рускай і царкоўнаславянскай моў у Свіслацкай настаўніцкай семінарыі і ў Ваўкавыскім павятовым вучылішчы. Сур’ёзныя заняткі Булгакоўскага, зносіны з простым народам зрабілі яго імя папулярным на Гарадзеншчыне.

З 1898 года жыў у Пецярбургу як вольны святар. Тут актыўна ўключыўся ва ўсерасійскі рух за цвярозасць. Быў адным з арганізатараў «Санкт-Пецярбургскага папячыцельства аб народнай цвярозасці».

У 1900 на Парыжскай сусветнай выстаўцы яго ўзнагародзілі срэбным медалём за літаратурна-мастацкі альбом «Эхо. Пьянство и его последствия». Па праблеме алкагалізацыі ім было апублікавана некалькі кніг, у тым ліку «На помощь», «Вино на Руси», «Как я перестал пить», «Горькая правда о пьянстве», «Как отказаться от спиртных напитков» і іншыя.

Доўгі час выдаваў часопіс «Всероссийский вестник трезвости».

Па некаторых дадзеных у 1902 годзе склаў з сябе святы сан[1].

Лёс пасля 1918 года невядомы[1].

Галоўныя працы

«Эхо. Пьянство и его последствия»

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Дмитрий Гаврилович Булгаковский Архівавана 9 мая 2013. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Праваслаўныя святары Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ялецкім павеце
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня
Катэгорыя·Фалькларысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1843 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арлоўскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Пісьменнікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яльцы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Асобы