wd wp Пошук:

Дзмітрый Віктаравіч Пятруша

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятруша. Дзмітрый Віктаравіч Пятруша (нар. 1983) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Сын дзяржаўнага дзеяча Віктара Леанідавіча Пятрушы.

Біяграфія

Скончыў у 2006 годзе Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. У тым жа годзе пачаў працоўную дзейнасць майстрам службы эксплуатацыі газавай гаспадаркі філіяла «Віцебскае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» РУП «Віцебскаблгаз», у 20082016 гадах на кіруючых пасадах. У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З ліпеня 2016 па чэрвень 2018 працаваў на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара — начальніка ўпраўлення і перспектыўнага развіцця і інвестыцый дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз».

З 28 чэрвеня 2018 года да канца ліпеня 2021 года — кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска.

29 ліпеня 2021 года прызначаны генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Керамін»[2].

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[3][4].

Узнагароды

Крытыка

Шырокую вядомасць Дзмітрый Пятруша набыў у жніўні 2020 года. На праўладным канцэрце 6 жніўня, арганізаваным у Кіеўскім скверы Мінска з мэтай перашкодзіць перадвыбарнай кампаніі Святланы Ціханоўскай, гукарэжысёры з Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Кірыл Галанаў і Уладзіслаў Сакалоўскі незапланавана ўключылі песню Віктара Цоя «Перамен». Людзі ў скверы жыва адрэагавалі на гэта, пачаўшы апладзіраваць. Каб спыніць гучанне песні, Пятруша стаў выдзіраць шнуры з калонак. Таксама ён паклікаў міліцыю[6]; неўзабаве гукарэжысёраў затрымалі і абвінавацілі ў дробным хуліганстве. На судзе 7 жніўня 2020 года К. Галанаў назваў хуліганствам само правядзенне названага канцэрта[7]. Дз. Пятруша зрабіўся аб’ектам шматлікіх кпінаў, у т. л. за стаўленне да апаратуры палаца дзяцей і моладзі. У час судовага пасяджэння Ул. Сакалоўскі заявіў, што «апаратуру пашкодзілі, немагчыма было выступаць»[8].

Палітолаг з Мінска Вольф Рубінчык у пачатку жніўня 2021 г. прывёў прыклады неналежнага выкарыстання каштоўных памяшканняў у Цэнтральным раёне. Ён крытычна ацаніў вынікі гаспадарання Дз. Пятрушы і дапусціў, што былы кіраўнік адміністрацыі нясе як мінімум маральную адказнасць за трагедыю 11–12 лістапада 2020 года, якая адбылася з Раманам Бандарэнкам на тэрыторыі Цэнтральнага раёна: адміністрацыя раёна «душыла» ўтвораную ў жніўні 2020 г. «Плошчу Перамен»[9].

Зноскі

  1. https://vk.com/id420874490
  2. https://blr.belta.by/president/view/naznachenni-u-mjastsovaj-vertykali-mus-vnu-i-na-pradpryemstvah-padrabjaznastsi-kadravaga-dnja-u-102430-2021/ Архівавана 24 кастрычніка 2021.
  3. Latvia sanctions 101 more Belarus officials
  4. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 года № 502 «Аб узнагароджанні»
  6. https://nashaniva.com/?c=ar&i=275875
  7. https://meduza.io/feature/2020/08/07/v-minske-zvukooperatora-vklyuchivshego-peremen-na-provlastnom-kontserte-posadili-na-10-sutok-za-huliganstvo-on-nazval-huliganstvom-sam-etot-kontsert
  8. https://mediazona.by/online/2020/08/07/peremen
  9. https://belisrael.info/?p=28622

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кіраўнікі адміністрацый раёнаў Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе