wd wp Пошук:

Дзмітрый Андрэевіч Маслакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маслакоў. Дзмітрый Андрэевіч Маслакоў (8 лютага 1927, в. Леснікі, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 25 лютага 2011) — беларускі патафізіёлаг, доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975). Ганаровы грамадзянін г. Гродна (1997). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1979).

Біяграфія

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951), Першы Маскоўскі медыцынскі інстытут (аспірантура, 1954).

Працаваў у Віцебскім медінстытуце асістэнтам, дацэнтам кафедры паталагічнай фізіялогіі (1954—1962), дэканам факультэта (1959—1962), у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце рэктарам (1962—2011) і адначасова загадчыкам кафедры паталагічнай фізіялогіі (1962—2003).

Навуковыя інтарэсы: паталагічная фізіялогія.

Узнагароды

Званне «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (1979), ордэны СССР «Знак Почета» (1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Дружбы народаў (1981), медаль Францыска Скарыны (1997), ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1961), Вярхоўнага Савета БССР (1977), Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1993), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя» (1970) і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі 1-га МДМУ
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Дэканы лячэбнага факультэта ВДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памерлі 25 лютага
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гродна
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў