wd wp Пошук:

Дзмітрый Андрусаў

Дзмітрый Андрусаў (руск.: Дмитрий Николаевич Андрусов, славацк.: Dimitrij Andrusov; 7 лістапада 1897, Юр’еў, Расійская імперыя — 1 красавіка 1976, Браціслава, ЧССР) — славацкі геолаг расійскага паходжання, член Акадэміі навук Славакіі. Лічыцца заснавальнікам сучаснай славацкай геалогіі.

Біяграфія

Дзмітрый Андрусаў нарадзіўся ў Юр’еве (цяпер Тарту, Эстонія). Унук археолага Генрыха Шлімана, сын геолага Мікалая Андрусава[8]. У 1915—1918 навучаўся ў Петраградзе, у 1920—1922 — у Сарбонскім універсітэце (Францыя). Пасля працягнуў адукацыю на факультэце хімічных тэхналогій Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў Празе (скончыў у 1925). З 1929 працаваў у гэтым універсітэце[8].

Пасля акупацыі Чэхіі Трэцім рэйхам і закрыцця вышэйшых навучальных устаноў Дзмітрый Андрусаў з’ехаў у Славакію, дзе з 1938 працаваў у Браціслаўскім тэхнічным універсітэце. З 1940 адначасна працаваў і на прыродазнаўчым факультэце ўніверсітэта Коменскага. Стаў першым прафесарам геалогіі ў славацкіх школах[9].

У 1952—1970 кіраваў аддзелам геалогіі прыродазнаўчага факультэта. Акрамя лекцыяў, склаў некалькі падручнікаў і праводзіў экскурсіі на прыродзе. Заснаваў і ў 1957—1958 быў першым дырэктарам геалагічнай лабараторыі, пазней пераўтворанай і Геалагічны інстытут Акадэміі навук Славакіі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121313794 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121313794 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121313794 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Evidence zájmových osob StB (EZO)
  6. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  7. Studenti pražských univerzit 1882–1945
  8. 1 2 Veľký, J. (Ed.), 1978, Encyklopédia Slovenska I. zväzok A — D. Veda, Bratislava, p. 52 (In Slovak)
  9. Cambel, B., Slavkay, M., Kaličiak, M., 2000, Významní slovenskí geológovia. Biografia, Veda, Bratislava, 506 pp. (In Slovak)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Густава Штайнмана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Браціславе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці славацкай геалогіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тарту
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе