wd wp Пошук:

Дзмітрый Ігаравіч Шураў

Дзмітрый Ігаравіч Шураў (укр.: Дмитро Ігорович Шуров) — украінскі музыкант, саліст праекта Pianoбой з 2009 года. У мінулым — піяніст гуртоў Океан Ельзи (з 2000 па 2004) і Esthetic Education (з 2004 па 2008), у 2006–2009 гадах быў піяністам у гурце Земфіры. Суарганізатар кіеўскага фестывалю Moloko Music Fest, які праходзіў у 2008 і 2009 гадах у рамках Гогольfest. Пісаў музыку да фільмаў «Хаттабыч», «Гудзік», «Оранжлав», «Гульні ў салдацікі», «Як знайсці ідэал», «Таемны востраў».

Біяграфія

Раннія гады

Зміцер Шураў нарадзіўся 31 кастрычніка 1981 г. у Вінніцы. Бацька — паэт, мастак, рэдактар тэлевізійных праграм. Маці — педагог і музыкант. З чатырох гадоў вучыўся іграць на фартэпіяна. Скончыў 4 класа музычнай школы. У падлеткавым ўзросце вялікую частку часу праводзіў за мяжой, свабодна валодае на англійскай і французскай мовах. Вучыўся ў Францыі, у ліцэі Агюста Рэнуара ў Ліможы, таксама ў штаце Юта, ЗША. У Амерыцы гуляў у джазавым аркестры, спяваў у хоры, актэце, які выконваў творы перыяду барока, а таксама ў квартэце barbershop. У тэатральным класе стаў прыхільнікам амерыканскіх мюзіклаў 1950-х і 60-х гадоў. Вярнуўшыся з Амерыкі, паступіў у Кіеўскі лінгвістычны ўніверсітэт.

Океан Ельзи

У 2000 годзе яму прапанавалі далучыцца да гурта «Океан Ельзи». Першаю песняю, якую ён развучыў з «Океаном», была «Ото була весна», якая планавалася для зборніка украінскіх народнаабрадавых песень «Веснянки». Зборнік так і не пабачыў свет, але песню можна знайсці на акустычным альбоме «Tvій формат» і зборніку «1221». Шураў пазначаны як сааўтар песні. Яго дэбютны канцэрт у складзе «Океану» быў адыграны ў Адэсе 1 красавіка 2000 года. 20 красавіка 2001-га Шураў быў прыняты ў склад групы на пастаяннай аснове. У складзе «Океану» ён прымаў удзел у стварэнні двух студыйных альбомаў, адыграў на канцэртах трох тураў па Украіне і СНД («Вимагай більшого», 2001; «Суперсиметрія», 2003; «Тихий океан», 2004; «Кращі пісні за 10 років», 2004).

Сям’я

Жанаты з Вольгай Тараканоўскай (Шураў). Сын — Леў Шураў (нарадзіўся ў 2003 годзе). Разам з сям’ёй жыве ў Кіеве.

Дыскаграфія

Океан Ельзи

Esthetic Education

Земфира

Святаслаў Вакарчук

Pianoбой

Цікавыя факты

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Океан Ельзи
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вінніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»