Дзе́шчанка[1] (трансліт.: Dzieščanka, руск.: Дещенка) — аграгарадок ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзешчанскага сельсавета.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Азерскага сельсавета[2].
15 верасня 2010 года на базе Дзешчанскага дзіцячага сада-сярэдняй школы быў створаны музей бульбы. Раней на месцы школы знаходзілася эксперыментальная база імя Суворава, дзе вырошчвалі новыя сарты бульбы беларускай селекцыі. Тут таксама праводзіцца фестываль-кірмаш «Бульбяны фэст». 11 верасня 2021 года ў Дзешчанцы ўсталяваны сімвалічны знак бульбе.[3]