wd wp Пошук:

Дзень абаронцаў Украіны

Дзень абаронцаў Украіны (укр.: День захисників і захисниць України) — дзяржаўнае свята Украіны, адзначанае 14 кастрычніка. Уведзена ў 2014 годзе. З 2015 года непрацоўны дзень ва Украіне.

Свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы, адзначанае 14 кастрычніка, было вельмі значным для запарожскіх казакаў. Менавіта на Пакроў абіраліся новыя старшыні.

14 ліпеня 2021 года Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла законапраект 25 2325 пра ўнясенне змен у артыкул 73 Працоўнага кодэкса Украіны, паводле якога «День захисника України» перайменаваны на «День захисників і захисниць України»[1]. Закон уступіў у сілу 5 жніўня 2021 года.

Афіцыйны статус

Памятная манета «Дзень абаронца Украіны» (2015)

Дзень абаронца Украіны ўведзены 14 кастрычніка 2014 года Загадам Прэзідэнта Украіны. Адначасова быў адменены загад 2009 года, паводле якога Дзень абаронца Айчыны адзначалі 23 лютага[2].

5 сакавіка 2015 года Вярхоўная Рада Украіны абвясціла 14 кастрычніка выхадным днём[3].

10 кастрычніка 2015 года ўнесены змены ў Загад Прэзідэнта Украіны ад 23 жніўня 2004 года «Аб Дні Дзяржаўнага Сцяга Украіны». Спіс дзяржаўных свят, падчас якіх мясцовым уладам, прадпрыемствам і арганізацыям прапанавана вывешваць дзяржаўны сцяг Украіны, дапоўнены Днём абаронца Украіны[4].

12 кастрычніка 2015 года Нацыянальны банк Украіны ўвёў у зварот 50 тысяч памятных манет «День захисника України» наміналам 5 грыўняў[5].

Зноскі

  1. Гендерна рівність: Рада перейменувала День захисника України(укр.) , suspilne.media . Праверана 14 ліпеня 2021. Архівавана 14 ліпеня 2021.
  2. Указ Президента Украины № 806/2014 от 14.10.2014(укр.) . Президент Украины (14 кастрычніка 2014).
  3. Закон Украины от 5 марта 2015 года № 238-VIII, Вярхоўная Рада Украіны
  4. Загад Прэзідэнта Украіны № 576/2015 от 10.10.2015
  5. Нацбанк вводить в обіг нову монету до Дня захисника України
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2014 годзе
Катэгорыя·Узброеныя сілы Украіны
Катэгорыя·Святы паводле алфавіта
Катэгорыя·Святы Украіны
Катэгорыя·Святы 14 кастрычніка