Дзе́веркі[1] (трансліт.: Dzievierki, руск.: Деверки) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Новапагосцкага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Новы Пагост Дзісенскaга паветa, а з 1926 года ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2][3][4][5].
Да 12 чэрвеня 1958 года вёска ўваходзіла ў склад Новапагосцкага сельсавета[6], з 12 чэрвеня 1958 года да 11 лютага 1974 года — у склад Камянполлеўскага сельсавета[7].