wd wp Пошук:

Джэром Карле

Джэром Карле (англ.: Jerome Karle, першапачатковая прозвішча Карфункл, Karfunkle; 19 чэрвеня 1918, Бруклін, Нью-Ёрк — 6 чэрвеня 2013, Энандэйл, Вірджынія) — амерыканскі фізікахімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1985 «за выдатныя дасягненні ў распрацоўцы прамога метаду расшыфроўкі структур», якую ён падзяліў са сваім шматгадовым калегам Хербертам Хаўптманам. Больш за паўстагоддзя разам з жонкай хімікам Ізабелай Карле працаваў у United States Naval Research Laboratory[en] (да 2009), член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1976)[14] і Амерыканскага філасофскага таварыства (1990).

Біяграфія

Нарадзіўся на Коні-Айлендзе ў Брукліне ў яўрэйскай сям’і[15][16][17]. Бацька, эмігрант з Польшчы Луіс Карфункл, быў мастаком і прадпрымальнікам; маці, Сэйдзі Хелен Кун (родам з Будапешта) — піяністкай і арганісткай (бацькі ажаніліся ў 1911 годзе), і Джэром у дзяцінстве таксама атрымаў сур’ёзную музычную адукацыю[18][19]. Уся яго сям’я на працягу некалькіх пакаленняў была звязана з мастацтвам (дзядзькі — мастак-партрэтыст Іван Рыгоравіч Алінскі, 1878—1962, і скульптар Дэвід Карфункл, 1880—1959)[20][21].

Вучыўся ў сярэдняй школе Аўраама Лінкольна у бруклінскім раёне Коні-Айлэнд, дзе ён жыў да дзевятнаццаці гадоў. У 1937 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Сіці-каледжы пры Нью-Ёркскім універсітэце, дзе таксама пазнаёміўся з Хербертам Хаўптманам, а ў 1938 годзе — ступень магістра па біялогіі ў Гарвардскім універсітэце (з-за квоты на студэнтаў-яўрэяў ня быў прыняты ў Гарвардскую медыцынскую школу)[22]. На працягу двух гадоў працаваў клеркам у Дэпартаменце аховы здароўя Нью-Ёрка, а ў 1943 годзе абараніў дысертацыю па фізічнай хіміі ў Мічыганскім універсітэце (дзе таксама пазнаёміўся з будучай жонкай, яны ажаніліся ў 1942 годзе). У тым жа годзе стаў супрацоўнікам Манхэтэнскага праекта на базе Чыкагскага ўніверсітэта, дзе займаўся даследаваннямі па экстракцыі плутонію з яго аксіду.

У 1946 годзе Карле увайшоў у штат ваенна-марской навукова-даследчай лабараторыі ў Вашынгтоне (ён працаваў там да адначасовага з жонкай выхаду на пенсію ў адзін і той жа дзень у ліпені 2009 года), дзе зноў сустрэўся з Хаўптманам. У 1950-я гады супрацоўнічаў з ім над стварэннем прамога метаду расшыфроўкі трохмерных малекулярных структур з дапамогай рэнтгенаўскай крышталаграфіі. За гэтыя працы ў 1985 годзе быў ганаранваны Нобелеўскай прэміяй па хіміі. У 1981—84 гадах быў прэзідэнтам Міжнароднага саюза крышталёграфаў.

У 1992 годзе падпісаў «Папярэджанне чалавецтву».

Узнагароды

Асабістае жыццё

Жонка (з 1942 года) — крышталограф Ізабела Карле (1921—2017), тры дачкі — хімік-арганік Луіс Хэнсан (Louise Isabella Karle Hanson, нар. 1946), крышталограф Джын Мар’яна Карле (Jean Marianne Karle, нар. 1950) і геолаг Мадлен Тоні (Madeleine Diane Tawney, нар. 1955)[23].

Зноскі

  1. Jerome Karle // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jerome Karle // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139486038 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 Week ending Saturday, June 8, 2013
  5. http://www.nndb.com/lists/548/000358471/
  6. Jerome Karle dies at 94; Nobel winner in chemistry // Los Angeles TimesLA: 2013. — ISSN 0458-3035; 2165-1736
  7. http://www.michigandaily.com/node/72936
  8. http://www.nndb.com/org/290/000161804/
  9. http://www.nndb.com/people/659/000100359/
  10. Jerome Karle dies; shared the 1985 Nobel Prize in chemistry // The Washington Post / S. BuzbeeWashington: Fred Ryan, 2013. — ISSN 0190-8286; 2641-9599
  11. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  12. Матэматычная генеалогія — 1997.
  13. 1 2 NNDB — 2002.
  14. Jerome Karle
  15. The City College of New York Архівавана {{{2}}}.
  16. The International Who’s Who: 2004
  17. Candid Science VI: More Conversations with Famous Scientists (глава 20, стр. 423)
  18. Florida Atlantic University Libraries(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2013. Праверана 15 чэрвеня 2013.
  19. The Brooklyn Daily Eagle: Marriage Licenses (November 23, 1911)
  20. Автобиография на сайте Нобелевского комитета
  21. Иван Григорьевич Олинский
  22. Istvan Hargittai, Magdolna Hargittai «Candid Science VI: More Conversations with Famous Scientists» (стр. 426)
  23. Интервью с Изабеллой Карле

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Памерлі 6 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фізікахімікі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Вірджыніі
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брукліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Хімікі ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Гарадскога каледжа Нью-Ёрка
Катэгорыя·Ганаровыя дактары