wd wp Пошук:

Джэніфер Лоўрэнс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лоўрэнс.

Джэніфер Шрэйдэр Лоўрэнс (англ.: Jennifer Shrader Lawrence; нар. 15 жніўня 1990, Луісвіл, Кентукі, ЗША) — амерыканская актрыса

.

Лоўрэнс пачала акцёрскую кар’еру ў 2006 годзе, сыграўшы ў тэлепраекце «Гарадская кампанія». Сваю першую галоўную ролю яна выканала ў драме «Дом покера»(англ.) бел.. Джэніфер найбольш вядомая па ролях Ціфані ў камедыі «Мой хлопец — псіх», Кітніс Эвердзін у экранізацыі аднайменнага рамана «Галодныя гульні» і Містык у навукова-фантастычным фільме «Людзі Ікс: Першы Клас».

У 2011 годзе Джэніфер у 20-летнім узросце была намінавана на «Оскар» і «Залаты глобус» у катэгорыях «Лепшая жаночая роля» і «Лепшая жаночая роля ў драматычным фільме» за выкананне Ры Долі ў драме «Зімовая косць», але абедзве статуэткі тады выйграла Наталі Портман. У перыядзе паміж 2012 і 2013 гадамі Джэніфер атрымала мноства ўзнагарод за ролю ў карціне «Мой хлопец — псіх», уключаючы «Оскар», «Залаты глобус» і Прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША ў намінацыях «Лепшая жаночая роля». Акцёрская праца Лоўрэнс у крымінальнай трагікамедыі «Афёра па-амерыканску» прынесла ёй першую статуэтку BAFTA, другі «Залаты глобус» запар, і намінацыі на прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША і «Оскар».

Фільмаграфія

Год Назва па-беларуску Назва па-англійску Роля Заўвагі
2006 Гарадская кампанія Company Town Кейтлін Тэлестужка
2006 Дэтэктыў Монк Monk Талісман 1 эпізод
2007 Дэтэктыў Раш Cold Case Эбі Брэдфард 1 эпізод
2007 Недзіцячы выпуск Not Another High School Show дзяўчына-вар'ятка Тэлестужка
2007 Медыум Medium Клэр Чэйз 1 эпізод
2008 Медыум Medium Элісан у маладосці 1 эпізод
2008 Вечарынка ў садзе(англ.) бел. Garden Party Ціф
2008 Дом покера(англ.) бел. The Poker House Агнэс
2008 Палаючая раўніна The Burning Plain Марыяна ў маладосці
2007—2009 Шоу Білі Інгвала(англ.) бел. The Bill Engvall Show Лорэн Пірсан 24 эпізоду
2010 Зімовая косць Winter’s Bone Ры
2011 Як вар'ят Like Crazy Сэм
2011 Бабёр The Beaver Нара
2011 Людзі Ікс: Першы Клас X-Men: First Class Рэйвен Даркхалм / Містык
2012 Галодныя гульні The Hunger Games Кітніс Эвердзін
2012 Д'ябал, якога ты ведаеш Devil You Know Зоі ў маладосці
2012 Дом у канцы вуліцы House at the End of the Street Эліса
2012 Мой хлопец — псіх The Silver Linings Playbook Ціфані
2013 Галодныя гульні: І ўспыхне полымя The Hunger Games: Catching Fire Кітніс Эвердзін
2013 Афёра па-амерыканску American Hustle Разалін Розенфельд
2014 Серэна Serena Серэна Пембертан
2014 Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні X-Men: Days of Future Past Рэйвен Даркхалм / Містык
2014 Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца. Частка 1 The Hunger Games:Mockingjay.Part I Кітніс Эвердзін
2015 Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца. Частка 2 The Hunger Games:Mockingjay.Part II Кітніс Эвердзін
2016 Людзі Ікс: Апакаліпсіс X-Men: Apocalypse Рэйвен Даркхалм / Містык

Узнагароды і намінацыі

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Jennifer Lawrence // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 14 студзеня 2016.
  4. The Hunger Games’ Jennifer Lawrence Covers the September Issue // VogueCondé Nast, 1892. — ISSN 0042-8000
  5. Разам з Робертам Дэ Ніра, Джуліяй Стайлз, Крысам Такерам, Джэкі Уіверам, Брэдлі Куперам
  6. Разам з Аляксандрам Людвігам і Джошам Хатчэрсанам
  7. Разам з Джошам Хатчэрсанам і Ліямам Хемсвартам

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Актрысы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сатурн»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Малады акцёр»
Катэгорыя·Актрысы тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кентукі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных