wd wp Пошук:

Джэліл Асані

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Джэліл Асані (макед.: Џелил Асани, алб.: Xhelil Asani; нар. 12 верасня 1995, Кічава, Паўночная Македонія) — паўночнамакедонскі футбаліст албанскага паходжання, абаронца баснійскага клуба «Рудар» з Прыедара.

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў клубах роднага Кічава «Напрэдак» і «Влазрымі». Улетку 2015 года далучыўся да албанскага «Бюліса», у пачатку 2016 года вярнуўся ў Македонію, стаўшы іграком «Металурга». З лета 2016 года выступаў за мальтыйскі клуб «Пемброўк Атлета».

У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», з якім у выніку падпісаў кантракт[3]. Пачынаў сезон у стартавым складзе жодзінцаў на пазіцыі левага абаронцы, аднак пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У жніўні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў беларускі клуб[4].

Неўзабаве пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» вярнуўся ў Македонію, стаўшы іграком клуба «Шкендыя», але згуляў за яго толькі ў двух матчах. У студзені 2018 года перайшоў ва ўзбекскі «Маш’ал». У ліпені 2018 года далучыўся да баснійскага клуба «Младаст» Добай Какань, а ў наступным годзе стаў іграком расійскага «СКА-Хабараўска», дзе гуляў да лістапада 2019 года.

У студзені 2020 года далучыўся да амерыканскага клуба «Пітсбург Рыверхаўндс». Пакінуў яго ў канцы года, так і выйшаўшы на полі. У жніўні 2021 года стаў іграком баснійскага «Рудара».

Зноскі

  1. Xhelil Asani // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.uslchampionship.com/xhelil-asani Праверана 21 ліпеня 2020.
  3. “Торпедо-БелАЗ” объявило о подписании контракта с Джелилом Асани. football.by.
  4. Джелил Асани покинул “Торпедо-БелАЗ”. football.by.
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Младаст Добай Какань
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Футбалісты Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Ігракі ФК Пемброўк Атлета
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Маш’ал
Катэгорыя·Ігракі ФК Пітсбург Рыверхаўндс
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Бюліс Балш
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рудар Прыедар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Напрэдак Кічава
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Скоп’е
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Ігракі ФК Влазрымі
Катэгорыя·Ігракі ФК СКА-Хабараўск
Катэгорыя·Ігракі ФК Шкендыя
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных