wd wp Пошук:

Джэк Грыліш

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Джэк Гры́ліш (англ.: Jack Grealish; нар. 10 верасня 1995) — англійскі футбаліст, вінгер клуба «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Англіі. Мае ірландскае паходжанне праз дзядоў маці і бацькі, дзякуючы чаму выступаў за ірландскія юнацкія і моладзевыя зборныя.

Клубная кар’ера

Грыліш ёсць выхаванцам акадэміі «Астан Вілы», да якой далучыўся ва ўзросце 6 гадоў[5][6]. Калі іграку было ўсяго 16 гадоў, ён быў упершыню абраны ў заяўку на хатні матч Прэм’ер-лігі супраць «Чэлсі», аднак на пляцоўку футбаліст не выйшаў[7]. Грыліш уваходзіў у каманду клуба ўзросту да 19 гадоў, якая здабыла перамогу ў Серыі NextGen сезона 2012/13. На рахунку Грыліша быў забіты гол у паўфінале над «Спортынгам», які скончыўся ўнічыю 3:3.

13 верасня 2013 года ігрок далучыўся да клуба Лігі 1 «Нотс Каўнці» на правах арэнды да 13 студзеня 2014 года[8]. Сярод яго таварышаў па камандзе ў тым сезоне быў і паўабаронца Калам Мак-Грэгар, які ў будучым стане сталым іграком зборнай Шатландыі[9]. На наступны дзень Грыліш дэбютаваў, выйшаўшы на замену на 59-й хвіліне. Клуб атрымаў паражэнне з лікам 3:1 у гасцях у «Мілтан Кінс Донс»[10]. 7 снежня футбаліст забіў свой першы гол у кар’еры, перагуляўшы трох абаронцаў і трапна аправіўшы мяч у браму суперніка, у матчы супраць «Джылінгема», які скончыўся з лікам 3:1. Праз тыдзень ігрок адкрыў лік у пераможнай сустрэчы супраць «Колчэстэр Юнайтэд» (4:0). Дзякуючы добрым выступам, «Нотс Каўнці» дамовіўся аб павелічэнні тэрміна арэнды амаль да заканчэння сезона. У маі Грыліш вярнуўся ў склад «Астан Вілы» і дэбютаваў за клуб 7 мая, выйшаўшы на замену на 88-й хвіліне замест Раяна Бертранда ў гасцявым матчы супраць «Манчэстэр Сіці». «Гараджане» выгулялі ў «віланаў» з лікам 4:0. У канцы года ігрок падпісаў новы кантракт з клубам.

Грыліш упершыню з’явіўся ў стартавым складзе ў матчы трэцяга раўнда Кубка Англіі 4 студзеня 2015 года супраць «Блэкпула», які яго каманда выйграла з лікам 1:0. Сам футбаліст, аднак, быў заменены на 75-й хвіліне сустрэчы. 7 красавіка 2015 года Грыліш пачаў матч Прэм’ер-лігі супраць «Вест Бромвіч Альбіён» у стартавым складзе. Гульня футбаліста была высока ацэнена спецыялістамі. Першы гол за клуб ігрок забіў 13 верасня 2015 года стрэлам з 18 метраў, аднак, гэта не выратавала клуб ад паражэння адс «Лестэр Сіці» з лікам 3:2. Сезон 2016/17 «Астан Віла» праводзіла ў Чэмпіёншыпе, а Грыліш правёў 31 матч і забіў 5 мячоў. Футбаліст стаў асноўным іграком клуба, які вярнуўся ў Прэм’ер-лігу толькі ў сезоне 2019/20.

Па вяртанні ў Прэм’ер-лігу Грыліш, як лідар клуба і актыўны футбаліст, здолеў пабіць рэкорд паводле колькасці зробленых парушэнняў правіл супраць яго, маючы на рахунку 167 фалоў[11]. Клуб толькі ў апошні гульнявы дзень сезона 2019/20 здолеў выратавацца ад вылету з Прэм’ер-лігі, у тым ліку, дзякуючы голу Грыліша ў матчы супраць «Вест Хэм Юнайтэд», які скончыўся ўнічыю 1:1, у той час як іх супернік «Уотфард» прайграў «Арсеналу» з лікам 3:2. У выніку футбаліст быў абраны найлепшым іграком клуба як прыхільнікамі, гэтак і сваімі калегамі[12]. Грыліш таксама завяршыў сезон як найлепшы бамбардзір клуба, маючы на сваім рахунку 8 мячоў у розыгрышу Прэм’ер-лігі і 10 мячоў ва ўсіх спаборніцтвах[12]. 15 верасня 2020 года паўабаронца падпісаў новы пяцігадовы кантракт з «Астан Вілай» да 2025 года[13].

У жніўні 2021 года перайшоў у «Манчэстэр Сіці» за 100 млн фунтаў, што стала рэкордным трансферам для брытанскіх футбольных клубаў. Кантракт быў падпісаны на 6 гадоў.

Дасягненні

«Манчэстэр Сіці»:

Зноскі

  1. Jack Grealish // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. JACK GREALISH // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. https://www.transfermarkt.co.uk/jack-grealish/profil/spieler/203460
  4. https://www.avfc.co.uk/players/mens/jackgrealish
  5. «Jack Grealish turning into the real deal as he keeps his options open». The Guardian.
  6. «Exclusive: Jack Grealish offered a new four-year contract by Aston Villa». Birmingham Mail.
  7. «Jack Grealish: Biography». Aston Villa F.C.
  8. «Notts County sign Marcus Huber and Jack Grealish». BBC Sport.
  9. «Callum McGregor: ‘Notts County gave Jack Grealish and me a real education’». The Guardian.
  10. «Loan watch: Carruthers earns bragging rights over Grealish». Aston Villa F.C.
  11. «David Luiz errors, Grealish the victim and Norwich woe — Premier League’s quirkiest numbers». The World Game.
  12. 1 2 «Jack Grealish voted Supporters’ and Players’ Player of the Year». Aston Villa F.C.
  13. «Jack Grealish: New Aston Villa deal for England midfielder». BBC Sport.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Нотс Каўнці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Англіі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Англіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бірмінгеме
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Астан Віла
Катэгорыя·Футбалісты Ірландыі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці