wd wp Пошук:

Джэйш аль-Рашыдын

Джэйш аль-Рашыдын (араб. جيش الراشدين‎‎, бел.: Армія правадыроў) — іракская суніцкая паўстанцкая групоўка, якая ўдзельнічала ў шматлікіх партызанскіх акцыях супраць кааліцыйных сіл на чале з ЗША.

Была актыўна ў 2003—2008 і 2013—2017 гадах.

Групоўка створана ў першыя дні акупацыі Іраку, пачаўшы збіраць зброю з пакінутых ваенных лагераў іракскай арміі ў прыгарадах Багдаду. Батальёны «Джэйш аль-Рашыдын« дыслакаваліся ў розных частках краіны, у тым ліку ў паўночных і паўднёвых правінцыях. У склад арганізацыі ўвайшлі былыя вайскоўцы арміі Садама Хусейна, байцы Рэспубліканскай гвардыі і Федаін Садам[2].

У верасні 2007 года яна ўвайшла у скад кааліцыі «Фронт джыхаду і рэформаў».

Гл. таксама

Зноскі

  1. وداعا أسامة إلى لقاء (нявызн.) (недаступная спасылка). al-rashedeen.info. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 201531 January 2012. Праверана 6 верасня 2022.
  2. Interview with Al-Rashideen Army: First we must defeat the occupation, then all those who want to harm Iraq (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 20102010-02-24. Праверана 6 верасня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2003 годзе
Катэгорыя·Іракскія групоўкі, якія змагаюцца супраць ІДІЛ
Катэгорыя·Іракскія паўстанцы