wd wp Пошук:

Джэймі Вардзі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Джэймі Рычард Вардзі (англ.: Jamie Richard Vardy; нар. 11 студзеня 1987, Шэфілд, Англія) — англійскі футбаліст, нападнік клуба «Лестэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Англіі.

Клубная кар’ера

Ніжэйшыя дывізіёны

Джэймі пачынаў сваю кар’еру ў акадэміі клуба «Шэфілд Уэнсдэй». З самага дзяцінства гуляў у атацы. У шаснаццацігадовым узросце быў адлічаны з акадэміі з-за нізкага росту[3]. Правёўшы адзін год без футбола, Джэймі вырашыў аднавіць кар’еру і стаў футбалістам юнацкай каманды клуба восьмага англійскага дывізіёна «Стоксбрыдж Парк Стылс».

На працягу трох першых сезонаў малады ігрок выступаў за юнацкую і рэзервовую каманды гэтага клуба. У дваццацігадовым узросце ён дэбютаваў за першую каманду «Стоксбрыджа» і на працягу трох сезонаў быў лідарам атацы гэтага сціплага клуба. Затым на яго звярнулі ўвагу скаўты клуба «Галіфакс Таўн», куды ён у выніку і перабраўся. За гэты клуб Джэймі правёў толькі адзін сезон, затое ён быў досыць прадуктыўным[4], больш сур’ёзны «Флітвуд Таўн» з Нацыянальнай Канферэнцыі звярнуў сваю ўвагу на нападніка. У складзе сваёй новай каманды Джэймі таксама правёў толькі адзін, але вельмі ўражальны сезон, унёсшы значны ўклад у павышэнні сваёй каманды ў класе — выхадзе ў Другую лігу.

«Лестэр Сіці»

Міжнародная кар’ера

Свой першы выклік у нацыянальную каманду Джэймі атрымаў 21 мая 2015 года на матчы з ірландцамі і славенцамі. Яго дэбют у складзе зборнай Англіі адбыўся 7 чэрвеня 2016 года ў матчы супраць зборнай Ірландыі[5]. 26 сакавіка 2016 года забіў свой першы гол у складзе зборнай Англіі ў матчы супраць зборнай Германіі[6], другі гол за зборную ён забіў у матчы супраць зборнай Нідэрландаў.

Стыль гульні

Адна з самых галоўных якасцей футбаліста — высокая скорасць, якая дапамагае яму хутка дзейнічаць падчас контратак сваёй каманды і з дапамогай высокага ўзроўню галявога нюху і дакладна пастаўленага ўдару завяршаць іх паражэннем брамы саперніка. Нападнік таксама адрозніваецца уменнем упэўнена кантраляваць мяч як на звычайнай, так і на высокай скарасцях[7].

Дасягненні

Камандныя

Флітвуд Таўн

Лестэр Сіці

Асабістыя

Рэкорды

Зноскі

  1. Jamie Vardy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jamie Vardy // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. ХУЛИГАН ИЗ ВОСЬМОГО ДИВИЗИОНА. КТО УНИЗИЛ “МАНЧЕСТЕР ЮНАЙТЕД”?
  4. Watch: Vardy backs FC Halifax Town in the FA Trophy Final. The Yorkshire Post.
  5. R. of Ireland 0-0 England (7 June 2015). BBC Sport.
  6. Товарищеский матч. Камбэк англичан в Берлине. football.kulichki.net.
  7. Jamie Vardy ●Ultimate skills and goals show● 2016 HD. youtube.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Футбалісты Англіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Флітвуд Таўн
Катэгорыя·Ігракі ФК Галіфакс Таўн
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шэфілдзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Стоксбрыдж Парк Стылс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Англіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Лестэр Сіці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта