Джэймс Хедлі Чэйз (анг. James Hadley Chase, сапраўднае імя Рэнэ Брабазон Рэйманд (анг. Rene Brabazon Raymond); 24 снежня 1906, Лондан — 6 лютага 1985, Аскона, кантон Тычына) — брытанскі пісьменнік, аўтар больш за 90 дэтэктыўных раманаў. Вядомы таксама пад псеўданімамі Джэймс Л. Догерці, Рэйманд Маршал, Эмброз Грант.