У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Брукс. Джэймс Брукс (англ.: James L. Brooks; нар. 9 мая 1940) — амерыканскі прадзюсар, сцэнарыст і рэжысёр. У Беларусі найбольш вядомы як прадзюсар мультсерыяла «Сімпсаны», хоць у ЗША вельмі папулярныя і іншыя яго тэлепраекты. Самы вялікі рэжысёрскі поспех — фільм «Мова пяшчоты», які атрымаў 5 прэмій «Оскар» у 1983 годзе — з’яўляецца адным з шасці рэжысёраў у гісторыі сусветнага кінематографа, якія атрымалі гэту ўзнагароду за дэбютны фільм.