У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Браўн. Джэймс Джозеф Браўн мл. (англ.: James Joseph Brown Jr., 3 мая 1933 — 25 снежня 2006) — амерыканскі спявак, прызнаны адной з самых уплывовых фігур у поп-музыцы XX стагоддзя. «Хросны бацька соўла», «містар Please Please Please» і «містар Дынаміт», як ён сам сябе называў. За сваю больш чым 50-гадовую кар’еру аказаў уплыў на развіццё некалькіх музычных жанраў. Працаваў у такіх жанрах, як госпел, рытм-энд-блюз, фанк.
Браўн пачаў сваю кар’еру ў якасці спевака госпела ў Такоа, штат Джорджыя. Ён далучыўся да вакальнага гурта «Gospel Starlighters» (пазней ператварыўся ў The Famous Flames), заснаваным Бобі Бёрдам, у якім ён быў вакалістам. Упершыню з’явіўся ў цэнтры ўвагі грамадскасці ў канцы 1950-х гадоў як удзельнік гурта «The Famous Flames» з хітовымі сінгламі «Please, Please, Please» і «Try Me». Яго слава дасягнула свайго піку ў 1960-х гадах з канцэртнага альбома Live at the Apollo і хітовых сінглаў, такія як «Papa’s Got a Brand New Bag», «I Got You (I Feel Good)» і «It’s a Man’s Man’s Man’s World».