wd wp Пошук:

Джэйкаб Джозеф Лью

Джэйкаб Джозеф Лью (англ.: Jacob Joseph «Jack» Lew; нар. 29 жніўня 1955, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі палітык, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта ЗША са студзеня 2012 па студзень 2013, член Дэмакратычнай партыі.

10 студзеня 2013 прэзідэнт ЗША Барак Абама намінаваў кандыдатуру Джэйкаба Лью на пасаду міністра фінансаў ЗША, паколькі цяперашні міністр Цімаці Гайтнер сыходзіць са сваёй пасады. Сенат ЗША зацвердзіў кандыдатуру Джэйкаба Лью на сваім пасяджэнні 27 лютага 2013.

Біяграфія

Нарадзіўся ў артадаксальнай габрэйскай сям’і. Яго бацька, юрыст па прафесіі і заўзяты букініст, дзіцем прыехаў з сям’ёй у ЗША з Польшчы. Лью вучыўся ў сярэдняй школе Forest Hills ў Нью-Ёрку і ў каледжы «Карлтон» у Мінесоце. У 1978 годзе скончыў Гарвардскі каледж, ў 1983 годзе — юрыдычную школу пры Універсітэце Джорджтаўн.

У 1974—1975 гадах Лью працаваў памочнікам кангрэсмена-дэмакрата Джона Моаклі, затым — дарадцам спікера Палаты прадстаўнікоў Тыпу О’Ніла. У яго паслужным спісе праца ў юрыдычнай кампаніі Van Ness, Feldman and Curtis, Даследчым цэнтры Блізкага Ўсходу, Дэмакратычным нацыянальным камітэце Campaign 88, а таксама ў Цэнтры менеджменту і бюджэту ў Бостане.

У 2009—2010 гадах Лью працаваў сакратаром дэпартамента кіравання і рэсурсаў, у 1998—2000 і ў 2008—2010 гадах быў кіраўніком адміністрацыйна-бюджэтнага кіравання (пры Клінтан і пры Абаме).

Зноскі

  1. Jack Lew // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jacob Lew // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Міністры фінансаў ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Джорджтаўнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 жніўня