wd wp Пошук:

Джэйкаб Бэн-Амі

Джейкаб (Якаў) Бэн-Амі (Шчырын Якаў Лазаравіч)(23 лістапада[5][6] або 23 снежня,[7] 1890, Мінск, Расійская імперыя — 2 ліпеня 1977 г., Нью-Ёрк, Нью-Ёрк, ЗША) — вядомы руска-яўрэйскі акцёр, які карыстаўся ў сваёй працы аднолькава добра ідыш і англійскай мовай[8][9][10].

Біяграфія

Ён нарадзіўся і вырас у Расійскай імперыі, выступаў у розных тэатральных трупах да эміграцыі ў ЗША ў 1912 годзе[6][11]. Там ён меў доўгую і выдатную кар’еру, у тым ліку ў пастаноўцы цэлага шэрагу Брадвейскіх п’ес[5]. У 1918 годзе ён стаў заснавальнікам[10][12] або сузаснавальнікам[7] яўрэйскага мастацкага тэатра[9].

Першае англамоўнае выступленне Бэн-Амі адбылося ў 1920-я гады. Гэта была брадвейская п’еса «Самсон і Даліла». Па дадзеных біёграфа Алана Гансберга ў кнізе Little Caesar: A Biography of Edward G. Robinson, Бэн-Амі зарабіў пагарду Робінсана нібыта спрабуючы зацямніць іншых акцёраў і персанажаў[13]. Аднак, і п’еса, і гульня Бэн-Амі ў ёй сталі хітамі[13]. У сваім аглядзе 1921 года Дораці Паркер абвясціла яго «адным з найвялікшых акцёраў на сучаснай сцэне»[14]. Ён быў таксама пазітыўна адзначаны Джонам Бэрымарам («натхняючы»), «New York Times» і Аляксандрам Вулкатам («кактэйльным пытаннем года было Бэн-Амі ці не Бэн-Амі»), сярод іншых[15].

Яго поспех быў значна меншым у пастаноўцы 1924 года п’есы Юджына О’Ніла «З’яднаныя». Сярод іншых праблем, стыль гульні не падыходзіў Бэн-Амі, і ў яго быў моцны акцэнт[16]. «З’яднаных» закрылі праз тры тыдні і 24 выступы. Апошняй яго Брадвейскай п’есай быў «Дзясяты чалавек», напісаны Пэдзі Чаефскі; з 623 выступамі ад 5 лістапада 1959 года да 13 мая 1961 яна стала адной з самых доўгачасовай пастановак на Брадвеі.

Як прызнаная зорка, Бэн-Амі дапамагаў невядомаму тады Джону Гарфілду паступіць у Амерыканскі лабараторны тэатр(англ.) бел.[17].

Ён таксама з’яўляўся судырэктарам фільма 1937 года «Зялёныя палі» з Эдгарам Г. Ульмерам і некалькіх іншых кіна- і тэлефільмаў[18].

Яго пляменніца Джэніфер Уорэн(англ.) бел. стала актрысай і кінапрадзюсарам.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 30 снежня 2019.
  2. Catalog of the German National Library Праверана 24 чэрвеня 2020.
  3. Jacob Ben-Ami // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Catalog of the German National Library Праверана 26 чэрвеня 2020.
  5. 1 2 Джэйкаб Бэн-Амі на сайце «Internet Broadway Database» (англ.)
  6. 1 2 Jacob Ben-Ami scripts: 1927-1967 (нявызн.). New York Public Library.
  7. 1 2 Jacob Ben-Ami (нявызн.). Museum of Family History.
  8. Jacob Ben-ami Dead at 86 (нявызн.) (July 26, 1977).
  9. 1 2 Quindlen, Anna. Jacob Ben-Ami Actor, Dies at 86; A Founder of Jewish Art Theater; Helped to Make Stage More Realistic and Less Farcical (нявызн.) (July 23, 1977).
  10. 1 2 Nahshon, Edna (February 2, 2016). New York’s Yiddish Theater: From the Bowery to Broadway. Columbia University Press. p. 156. ISBN 9780231541077. https://books.google.com/books?id=ku0dDAAAQBAJ&pg=PA156. Retrieved on May 16, 2016.
  11. Jacob Ben-Ami (нявызн.). Oxford University Press.
  12. Nahma Sandrow. Yiddish Theater in the United States (нявызн.). Jewish Women’s Archive.
  13. 1 2 Gansberg, Alan L. (May 18, 2004). Little Caesar: A Biography of Edward G. Robinson. Scarecrow Press. p. 24. ISBN 9780810849501. https://books.google.com/books?id=pOtGs2gBwCEC&pg=PA24. Retrieved on May 16, 2016.
  14. Parker, Dorothy; Fitzpatrick, Kevin C. (May 1, 2014). Dorothy Parker: Complete Broadway, 1918–1923. iUniverse. p. 185. ISBN 9781491722664. https://books.google.com/books?id=V26PAwAAQBAJ&pg=PA185. Retrieved on May 16, 2016.
  15. Sandrow, Nahma (1996). Vagabond Stars: A World History of Yiddish Theater. Syracuse University Press. p. 274. ISBN 9780815603290. https://books.google.com/books?id=ABnQTU7xYJ8C&pg=PA274. Retrieved on May 16, 2016.
  16. Shafer, Ivonne (November 28, 2011). Eugene O’Neill and American Society. Universitat de València. pp. 97–98. ISBN 9788437083506. https://books.google.com/books?id=JvyoeQiq2IEC&pg=PA97. Retrieved on May 16, 2016.
  17. McGrath, Patrick J. (January 1, 1993). John Garfield: The Illustrated Career in Films and on Stage. McFarland. p. 5. ISBN 9780899508672. https://books.google.com/books?id=xtIarL3_y5YC&pg=PA5. Retrieved on May 16, 2016.
  18. Джэйкаб Бэн-Амі на сайце «Internet Movie Database» (англ.) (англ.)  на сайце Internet Movie Database

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Акцёры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі 2 ліпеня
Катэгорыя·Прадзюсары ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку