У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буш.
Джон Эліс (Джэб) Буш (англ.: John Ellis “Jeb” Bush; нар. 11 лютага 1953, Мідлэнд, Тэхас) — амерыканскі палітык, рэспубліканец, 43-і губернатар Фларыды. Сын 41-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша і Барбары Буш, малодшы брат 43-га прэзідэнта ЗША Джорджа Уокера Буша.
Перад пачаткам палітычнай кар’еры кіраваў сямейным бізнесам у Тэхасе. У 1998 годзе быў абраны на пасаду губернатара Фларыды, на другі тэрмін быў пераабраны ў 2002 годзе. Пасля заканчэння губернатарскіх паўнамоцтваў увайшоў у савет дырэктараў праграм па ахове здароўя фонду Tenet Healthcare. Пазней удзельнічаў у кіраўніцтве банка Lehman Brothers.
Джэб Буш заснаваў інвестыцыйную фірму, офіс якой размешчаны ў Корал Гейблс, Фларыда. У красавіку гэтага года фірма Джэба Буша (прыватны фонд прамых інвестыцый) пад назвай Britton Hill Holdings LLC выкарыстала падтрымку з боку кітайскага кангламерату з мэтай набыцця долі ў транспартным стартапе ў Стэмфардзе, Канектыкут.
16 снежня 2014 г. Буш абвясціў пра свой намер балатавацца на пасаду Прэзідэнта ЗША, адмовіўшыся ад кіруючых пастоў ў палітычных, грамадскіх і камерцыйных арганізацыях.