wd wp Пошук:

Джулія Манкуса

Джулія Манку́са (англ.: Julia Mancuso, нар. 9 сакавіка 1984, Рына, штат Невада, ЗША) — амерыканская гарналыжніца, алімпійская чэмпіёнка 2006 года ў гіганцкім слаламе, двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпіяды 2010 у хуткасным спуску і суперкамбінацыі, уладальніца 5 медалёў чэмпіянатаў свету.

Біяграфія

Джулія вырасла на беразе возера Тахо, у яе ёсць 2 сястры: старэйшая Эйпрыл і малодшая Сара.

Бацька Джуліі Чыра Манкуса (нар. 1949), сын італьянскіх імігрантаў, быў адным з найбуйнейшых наркадылераў у гісторыі ЗША, які арганізаваў наркакартэлі па вытворчасці і продажы марыхуаны і какаіну. У 1995 годзе Чыра быў асуджаны на 9 гадоў турмы за кантрабанду марыхуаны.[1] Пасля выхаду з турмы Чыра падтрымлівае добрыя адносіны з Джуліяй і нават удзельнічае ў яе гарналыжнай кар’еры.[1]

Цікава, што Джулія ўпершыню выйграла этап Кубка свету ўжо пасля таго, як стала алімпійскай чэмпіёнкай, пры гэтым у гіганцкім слаламе, які яна выйграла на Алімпіядзе 2006 у Турыне, яна не перамагала ў Кубку свету ні разу. Усяго за кар’еру больш за 30 разоў падымалася на прызавы подыум на этапах Кубка свету, выйграўшы 7 разоў.

Перамогі на этапах Кубка свету (7)

Па стане на 02 лютага 2014 года

Сезон Дата Месца Дысцыпліна
12006/0719 дэк 2006 Валь-д'ІзерХуткасны спуск
214 сту 2007 АльтэнмарктСуперкамбінацыя
319 сту 2007 Карціна-д’АмпецаСупергігант
43 сак 2007 ТарвізіаХуткасны спуск (2)
52010/1116 сак 2011 ЛенцэрхайдэХуткасны спуск (3)
62011/125 лют 2012 Гарміш-ПартэнкірхенСупергігант (2)
721 лют 2012 МаскваПаралельны слалам

Джулія Манкуса на чэмпіянатах свету

Чэмпіянат
свету
Хуткасны
спуск
Супергігант Гіганцкі
слалам
Слалам Камбінацыя[2]
2003 Санкт - Марыс 7
2005 Борміа 8 9
2007 Орэ 10 6 5
2011 Гарміш 6 7
2013 Шладмінг 5 8

Джулія Манкуса на зімовых Алімпійскіх гульнях

Ліндсі Вон (у цэнтры) на алімпійскім пастаменце ў Ванкуверы пасля перамогі ў хуткасным спуску
Алімпійскія
гульні
Хуткасны
спуск
Супергігант Гіганцкі
слалам
Слалам Камбінацыя
2002 Солт-Лейк-Сіці 13
2006 Турын 7 11 9
2010 Ванкувер 9 8
2014 Сочы

Зноскі

  1. 1 2 Layden, Tim Skiing is believing. Sports Illustrated (13 лютага 2006). Праверана 18 лютага 2010.
  2. У тым ліку суперкамбінацыя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
Катэгорыя·Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
Катэгорыя·Гарналыжнікі ЗША
Катэгорыя·Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года