wd wp Пошук:

Джуліяна Мур

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мур.

Джуліяна Мур (англ.: Julianne Moore, сапраўднае імя — Джулі Эн Сміт; нарадзілася 3 снежня 1960, ЗША) — амерыканская актрыса

, чатырохразовы намінант на прэмію «Оскар», прызёр Берлінскага кінафестывалю, тройчы лаўрэат Венецыянскага кінафестывалю.

Біяграфія

Джуліяна Мур нарадзілася 3 снежня 1960 у Феетвіле, штат Паўночная Караліна. Бацька будучай актрысы, Пітэр Мур Сміт, быў ваенным суддзёй, а маці, Ганна, была занятая на сацыяльнай працы псіхіятрам. Мур была старэйшым дзіцем у сям’і, дзе ў яе была малодшая сястра Валеры і брат Пітэр Мур Сміт-малодшы. Усё дзяцінства сям’я правяла ў пераездах з аднаго месцы на іншае; Мур наведвала амерыканскі каледж у горадзе Франкфурт-на-Майне, Германія, па канчатку якога ў 1979 годзе паступіла ў Школу мастацтваў Бостанскага ўніверсітэта. У 1983 годзе яна атрымала ступень бакалаўра і пераехала ў Нью-Ёрк, дзе Джулі Эн Сміт стала Джуліанай Мур: у Гільдыі акцёраў апынулася, што яе імя ўжо «занята», таму Мур прыйшлося прыдумаць сабе новае.

Актрыса была тройчы замужам: з Сундарам Чакраварці (1983—1985), з Джонам Гулдам Рубінам (1986—1995), і ў цяперашні час у шлюбе з рэжысёрам Бартам Фройндліхам (пара жыве разам з 1996 года, шлюб аформлены са жніўня 2003 года). У Мур і Фройндліха два дзіцяці: сын Калеб (нарадзіўся 4 снежня 1997 года) і дачка Ліў Хэлен (нарадзілася 11 красавіка 2002 года).

Творчасць

Джуліяна Мур лічыцца вядучай амерыканскай характэрнай актрысай, якая можа граць як у фільмах мэйнстрыма, так і ў малабюджэтных незалежных пастаноўках. Мур заўсёды адрозніваецца адвагай у выбары роляў і акцёрскай гульні.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133541495 // Julianne Moore — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Julianne Moore // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 5 красавіка 2021.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую жаночую ролю»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік»
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзённай прэміі «Эмі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Актрысы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух»
Катэгорыя·Лаўрэаты GLAAD Media Awards
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Актрысы тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночнай Караліне
Катэгорыя·Уладальнікі прыза за найлепшую жаночую ролю Канскага кінафестывалю
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы