wd wp Пошук:

Джордж Эдвардс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эдвардс. Джордж Эдвардс (англ.: George Edwards; 3 красавіка 1694 — 23 ліпеня 1773) — брытанскі натураліст і арнітолаг, «бацька брытанскай арніталогіі».

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1757).

Біяграфія

Эдвардс нарадзіўся ў Стратфардзе, Эсекс. Пасля сямі гадоў навучання ў лонданскага купца (да 1716 года) ён аб’ехаў увесь еўрапейскі кантынент, вывучаючы прыродазнаўства, і стаў вядомы дзякуючы сваім ілюстрацыям жывёл, у прыватнасці птушак. Ён навучыўся тэхніцы траўлення ў вучонага-натураліста Марка Кейтсбі.

У 1743 годзе ён апублікаваў першы том сваёй працы «A Natural History of Birds», чацвёрты том якога з’явіўся ў 1751 годзе. Тры тамы «Gleanings of Natural History» з дапаўненнямі былі апублікаваныя паміж 1758 і 1764 годам. Абодва творы разам ўтрымліваюць больш за 600 гравюр і прыродазнаўчых апісанняў суб’ектаў.

Ліней часта браў за аснову першапачатковыя апісанні Эдвардса для навуковай назвы шматлікіх відаў птушак.

За свой труд «A Natural History of Birds» ў 1750 годзе Эдвардс быў адзначаны Каралеўскім таварыствам медалём Коплі.

Працы

Зноскі

  1. 1 2 Edwards, George (1694-1773) (DNB00) // Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. LeeLondon: Smith, Elder & Co., 1885.
  2. 1 2 3 Edwards, George // Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911.
  3. George (1694-1773) Edwards // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 красавіка
Катэгорыя·Мастакі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі 23 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1693 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1773 годзе
Катэгорыя·Гравёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1694 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Арнітолагі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Коплі