wd wp Пошук:

Джон Хёрт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хёрт.

Джон Вінсент Хёрт CBE (англ.: John Vincent Hurt; 22 студзеня 1940, Чэстэрфілд — 25 студзеня 2017, графства Норфалк) — брытанскі акцёр

кіно, трохкратны лаўрэат прэміі BAFTA і лаўрэат прэміі «Залаты глобус». Часта іграе другарадныя ролі эксцэнтрычных персанажаў, якія выпрабоўваюць фізічныя або душэўныя пакуты. Камандор Ордэны Брытанскай імперыі.

Найбольш вядомы па ўдзеле ў фільмах «Паўночны экспрэс», «Чалавек-слон», «Чужы», «Кантакт», «Хелбой: Герой з пекла», «Хелбой 2: Залатая армія», «Ключ ад усіх дзвярэй», «V — значыць вендэта», «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» і серыі фільмаў пра Гары Потэра.

Кейн, персанаж Хёрта ў фільме «Чужы», быў прызнаны адным з самых запамінальных персанажаў у гісторыі кінематографа.[6]

Біяграфія

Джон Хёрт нарадзіўся 22 студзеня 1940 года ў горадзе Чэстэрфілд, Англія. Бацька Хёрта быў вікарыем невялікага гарадка Шайрбрук[7] на паўночным усходзе Дэрбішыра, а калі Джону было пяць гадоў — бацька стаў вікарыем царквы Святога Стэфана ў Вудвіле. Маці Хёрта працавала актрысай.[8]

Пачынаў кар’еру ў тэатры. Увага Галівуда прыцягнуў у 1966 годзе, сыграўшы ў аскараноснай драме «Чалавек на ўсе часы». Потым доўгі час, і з поспехам, працаваў на тэлебачанні.

Двойчы намінаваўся на прэмію «Оскар», за «Паўночны экспрэс» (1978, прэміі «Залаты глобус» і BAFTA) і за ролю Джона Мерыка ў лінчаўскім «Чалавеку-слане» (1980, прэмія BAFTA).

Шырокай публіцы таксама вядомы па ролях другога плану ў фільмах «Чужы» (1979), «Гары Потэр і філасофскі камень» (2001), «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» (2008). У высокабюджэтнай[9] экранізацыі антыўтопіі «1984» выканаў галоўную ролю Уінстана Сміта.

Зноскі

  1. 1 2 John Hurt, British Actor Hailed for His Shape-Shifting Roles, Dies at 77The New York Times, 2017. Праверана 30 студзеня 2017.
  2. 1 2 (not translated to en-gb) Sir John Hurt obituaryThe Guardian, 2017. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 30 студзеня 2017.
  3. 1 2 3 Sir John Hurt: Bafta-winning actor dies aged 77(untranslated), 2017. Праверана 30 студзеня 2017.
  4. L’acteur John Hurt est mortLe Monde, 2017. Праверана 28 студзеня 2017.
  5. Student & Graduate Profiles: John HurtКаралеўская Акадэмія драматычнага мастацтва.
  6. Alien named as top 18-rated scene
  7. Інтэрв’ю Джона Хёрта на радыё BBC, студзень 2002
  8. John Hurt
  9. Nineteen Eighty-Four
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэрбішыры
Катэгорыя·Памерлі 25 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Норфалку
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе