Джон Хартфілд (John Heartfield, сапраўднае імя Гельмут Герцфельд (ням.: Helmut Herzfeld); 19 чэрвеня 1891, Берлін — 26 красавіка 1968, там жа) — нямецкі мастак, фатограф, плакатыст і дэкаратар. Брат публіцыста і выдаўца Віланда Герцфельда.
Вучыўся ў мюнхенскай Школе прыкладнога мастацтва (1907—1911) і ў вучылішчы мастацкага рамяства ў берлінскім Шарлотэнбургу (1912—1914). У 1915 годзе Хельмут Херцфельд амерыканізаваў свае імя і прозвішча, стаўшы Джонам Хартфілдам — такім чынам ён выказаў свой пратэст супраць германскага ваеннага патрыятызму, які захліснуў краіну пасля пачатку Першай сусветнай вайны. Спачатку належаў да групы «палітычных дадаістаў». У 1930—1931 гадах жыў у СССР, у 1933—1950 гадах на эміграцыі ў Празе і Лондане. У 1950 годзе вярнуўся ў ГДР. Стваральнік пралетарскага антыфашысцкага, антыімперыялістычнага фотамантажнага плаката; працаваў таксама ў часопісах, кіно і як мастак кнігі. Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР (1957). Яго творчасць вядома з прычыны яго актыўнай барацьбы з нацысцкім рэжымам.