wd wp Пошук:

Джон Хартфілд

Джон Хартфілд (John Heartfield, сапраўднае імя Гельмут Герцфельд (ням.: Helmut Herzfeld); 19 чэрвеня 1891, Берлін — 26 красавіка 1968, там жа) — нямецкі мастак, фатограф, плакатыст і дэкаратар. Брат публіцыста і выдаўца Віланда Герцфельда.

Біяграфія

Вучыўся ў мюнхенскай Школе прыкладнога мастацтва (1907—1911) і ў вучылішчы мастацкага рамяства ў берлінскім Шарлотэнбургу (1912—1914). У 1915 годзе Хельмут Херцфельд амерыканізаваў свае імя і прозвішча, стаўшы Джонам Хартфілдам — такім чынам ён выказаў свой пратэст супраць германскага ваеннага патрыятызму, які захліснуў краіну пасля пачатку Першай сусветнай вайны. Спачатку належаў да групы «палітычных дадаістаў». У 1930—1931 гадах жыў у СССР, у 1933—1950 гадах на эміграцыі ў Празе і Лондане. У 1950 годзе вярнуўся ў ГДР. Стваральнік пралетарскага антыфашысцкага, антыімперыялістычнага фотамантажнага плаката; працаваў таксама ў часопісах, кіно і як мастак кнігі. Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР (1957). Яго творчасць вядома з прычыны яго актыўнай барацьбы з нацысцкім рэжымам.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 John Heartfield — 2010.
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Карла Маркса
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Пахаваныя на Даратэенштацкіх могілках
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 26 красавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР