wd wp Пошук:

Джон Уотсан Фостэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фостэр. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Джон Уотсан Фостэр (англ.: John Watson Foster; 2 сакавіка 1836 — 15 лістапада 1917) — амерыканскі палітык-рэспубліканец, 32-і Дзяржсакратар ЗША, дыпламат.

Біяграфія

Нарадзіўся Фостэр у Пітэрсбургу, але неўзабаве пераехаў разам з бацькамі ў Эвансвіл, Індыяна. У 1855 годзе скончыў Індыянскі ўніверсітэт у Блюмінгтане. Затым атрымаў адукацыю ў Юрыдычнай школе Гарвардскага ўніверсітэта. Да 1861 года займаўся адвакацкай практыкай у Эвансвіле. Падчас Грамадзянскай вайны ваяваў на баку ЗША ў званні маёра, але пасля ўзяцця форта Донелсан атрымаў палкоўніка. У яго падначаленні знаходзіўся 136-ы пяхотны полк Індыяны. Пасля вайны уладкаваўся рэдактарам у Evansville Daily. Пад яго кіраўніцтвам гэтае выданне стала асноўным рэспубліканскім выданнем у рэгіёне. З 1873 па 1885 год знаходзіўся на дыпламатычнай службе ў Мексіцы, Расіі і Іспаніі.

У 1885—1892 вёў адвакацкую практыку ў Эвансвіле. 29 чэрвеня 1892 года прэзідэнт Бенджамін Гарысан прызначыў Фостэра Госсекретарём ЗША. На гэтай пасадзе займаўся праблемай Гаваяў. Сышоў у адстаўку 23 лютага 1893 года. Пасля сыходу з федэральнага ўрада Фостэр аднавіў дыпламатычную дзейнасць. У 1895 годзе ён прадстаўляў інтарэсы Кітая на мірных перамовах, якія скончылі Японска-кітайскую вайну. У 1907 годзе таксама прадстаўляў Кітай на Гаагскай канферэнцыі.

Фостэр быў сузаснавальнікам Амерыканскага таварыства міжнароднага права (1906) і Фонду Энрдю Карнегі за мір ва ўсім свеце (1910). вялікую частку жыцця быў пацыфістам, ў 1917 годзе ўсё ж выступаў за ўступленне ЗША ў Першую сусветную вайну.

15 лістапада 1917 года Джон Уотсан Фостэр памёр.

Зноскі

  1. 1 2 John Watson Foster // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. John W. Foster // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Evansville PressЭвансвіл.
  4. Find a Grave — 1995.
  5. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1836 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Паслы ЗША ў Іспаніі
Катэгорыя·Памерлі 15 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Індыяне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Індыяне
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Паслы ЗША ў Мексіцы
Катэгорыя·Дзяржаўныя сакратары ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША