wd wp Пошук:

Джон Салстан

Джон Эдвард Салстан (англ.: John Edward Sulston; 27 сакавіка 1942, Кембрыдж — 6 сакавіка 2018) — брытанскі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі 2002 года. Член Каралеўскага таварыства.

Біяграфія

Джон Салстан скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт у 1963 годзе і там жа абараніў доктарскую дысертацыю па хіміі нуклеатыдаў ў 1966 годзе. У 1966—1969 гадах працаваў у Інстытуце Салка (Сан-Дыега), пасля чаго вярнуўся ў Вялікабрытанію, дзе пачаў працаваць пад кіраўніцтвам Сіднея Брэнера ў лабараторыі малекулярнай біялогіі (MRC, Кембрыдж). Граў ключавую ролю ў праектах геномаў Caenorhabditis elegans і чалавека. Быў дырэктарам Цэнтра Сангера (цяпер Інстытут Сангера) у 1992—2000 гадах.

Адзін з найбольш істотных укладаў Салстана — поўнае апісанне парадку дзялення эмбрыянальных клетак C. elegans. У яго лабараторыі быў прасочаны лёс абсалютна ўсіх клетак у працэсе развіцця гэтага чарвяка. Пасля завяршэння праекта «Геном чалавека» Салстан заняўся грамадскай дзейнасцю, у прыватнасці ён выступае супраць патэнтавання генетычнай інфармацыі чалавека.

У 2002 годзе Джон Салстан разам з Робертам Хорвіцам і Сіднеем Брэнерам атрымаў Нобелеўскую прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі «За адкрыцці ў галіне генетычнага рэгулявання развіцця чалавечых органаў».

Зноскі

  1. 1 2 John Edward Sulston // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Brozović D., Ladan T. John Sulston // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. 1 2 Sir John Sulston // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Human genome pioneer dies // BBC News Online — 2018.
  5. Салстан Д. Aspects of oligoribonucleotide synthesis — 1966. — doi:10.17863/CAM.16307
  6. https://www.ae-info.org/ae/User/Sulston_John

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бакінгемшыры
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Генетыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кембрыджы
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Памерлі ў Кембрыджы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Дарвіна
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры Пашаны
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Малекулярныя біёлагі
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры