wd wp Пошук:

Джон Крыстафер Уэлс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уэлс.

Джон Крыстафер Уэлс (англ.: John Christofer Wells. John C. Wells; 11 сакавіка 1939, Бутл, Ланкашыр, Англія) — брытанскі лігвіст, фанетыст, выкладчык эсперанта. Ганаровы доктар Універсітэтскага каледжа Лондана.

Біяграфія

Яго маці была англічанкай, а бацька паходзіў з Паўднёвай Афрыкі. У Джона Уэлса было двое малодшых братоў. Ва ўзросце 16 гадоў Уэлс вывучыў эсперанта.

Паступіў у Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта, у 1960 годзе атрымаў там ступень бакалаўра, а ў 1964 — магістра. Таксама вучыўся ва Ўніверсітэтскім каледжы Лондана, дзе ў 1962 годзе атрымаў ступень магістра, а ў 1971 — доктарскую ступень[2].

Яго найбольш вядомыя публікацыі Accents of English, The Sounds of the IPA, Lingvistikaj Aspektoj de Esperanto, і слоўнік вымаўленняў Longman Pronunciation Dictionary. Ён з’яўляецца аўтарам англійска-эсперантскага слоўніка і вынаходнікам фанетычнага алфавіта ASCII X-SAMPA.

Прэзідэнт Сусветнай эсперанта-асацыяцыі (1985—1995), Міжнароднай фанетычнай асацыяцыі (2003—2007). Да 2006 года працаваў ва Ўніверсітэтскім каледжы Лондана.

Зноскі

  1. John C. Wells // MAK
  2. J C Wells - personal history Архівавана 5 снежня 2008.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэцкага каледжа Лондана
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовазнаўцы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Брытанскай акадэміі
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Выкладчыкі эсперанта
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мерсісайдзе