Джон Хоер Апдайк (англ.: John Hoyer Updike; 18 сакавіка 1932 — 27 студзеня 2009) — амерыканскі пісьменнік. Звязаны з часопісам «Нью-Йоркер» з 1955 года, ён зарабіў свой аўтарытэт дзякуючы вывастранай прозе, паэзіі і крытычных артыкулах. Яго працы ўключаюць «Кентаўр» (1963), «Шлюбныя пары» (1968), «Трус разбагацеў» (1981), «Версія Роджэра» (1986), «S.» (1988), у іх апісваецца жыццё сучаснага сярэдняга класа Амерыкі і яго псіхалагічныя нюансы.