wd wp Пошук:

Джон Агастэс Аткінсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аткінсан. Джон Агастэс Аткінсан (англ.: John Augustus Atkinson; 1775 — 1833) — англійскі мастак — акварэліст і гравёр на медзі XVIII — XIX стагоддзя.

Біяграфія

Джон Агастэс Аткінсан нарадзіўся ў 1775 годзе ў сталіцы Брытанскай імперыі горадзе Лондане. У 1784 годзе, ва ўзросце дзевяці гадоў, прыехаў у Санкт-Пецярбург разам са сваім дзядзькам (па іншых звестках — айчымам) Джэймсам Уолкерам, прынятым на рускую службу ў якасці прыдворнага гравёра. Знаходзячыся пад заступніцтвам Імператрыцы Кацярыны II, а затым Імператара Паўла І, ён пісаў у сталіцы Расійскай імперыі партрэты, жанравыя і гістарычныя палотны.

Васільеўскі востраў.
Панарамны малюнак Аткінсана

Аткінсан напісаў для Паўла I дзве карціны: «Хрышчэнне Русі» і «Мамаева пабоішча» (знаходзіліся ў Міхайлаўскім замку) і займаўся партрэтнымі працамі. Па вяртанні ў Лондан выставіў панарамныя віды Санкт-Пецярбурга, выдадзеныя (1805) у яго ўласных гравюрах і партрэт фельдмаршала Аляксандра Суворава. У 1803—1804 гг. выдаў сто гравюр са сваіх малюнкаў з відамі рускіх тыпаў, карцінамі побыту і касцюмаў, аб’яднаных у тры сшыткі («A picturesque representation of the manners, costums and amusements of the Russians»), якія даволі падрабязна паказвалі паўсядзённае жыццё ў Расіі. Гэта праца не раз перавыдавалася (трапляюцца асобныя адбіткі 1820-х гг.) і служыла да папулярызацыі Расіі ў Еўропе.

Джон Агастэс Аткінсан, Шынок, 1804

Пазней ён выдаў зборнік «Нягоды чалавечага жыцця» (1807), «Англійскія жывапісныя касцюмы і тыпы» (100 гравюр). У часы напалеонаўскіх войнаў ім было напісана нямала літаграфічных ваенных сцэн, у прыватнасці «Бітва пры Ватэрлоа».

Іардань на Няве ля Зімняга палаца. 1804

З іншых твораў Д. Аткінсана вядомыя: партрэты Паўла I верхам на кані (гравёр Уокер), Аляксандра I (гравёр той жа), Д. Сальтау (гравёр сам Аткінсан) і Суворава, у выглядзе медалі (гравёр Шлейх) і карціны “Смерць Маро “(грав. сам Аткінсан, 1813) і «Бітва пры Ватэрлоа» (грав. Бёрнет).

Джон Агастэс Аткінсан, згодна «ЭСБЕ» памёр у 1829 годзе[3], аднак гэта год, калі ім была выканана апошняя праца. Дакладна вядома, што ён быў жывы ў 1830 годзе і памёр не пазней 1833.

Джон Агастэс Аткінсан. Гонкі на конях. 1804

Зноскі

  1. 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  2. John Augustus Atkinson // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Аткинсон (два английск. художника) // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1775 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1830 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1833 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гравёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане