wd wp Пошук:

Джоні Логан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Логан.

Джóні Лóган (англ.: Logan Johnny; сапраўднае імя Шон Патрык Майкл Шеррард О’Хеган (англ.: Seán Patrick Michael Sherrard O’Hagan; нар. 13 мая 1954, Фрэнкстан, Аўстралія) — ірландскі спявак і кампазітар.

Джоні Логан на сваім першым Еўрабачанні ў 1980

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ірландскага тэнара Патрыка О’Хегана, неаднаразова выступаў у Белым доме перад трыма прэзідэнтамі ЗША. У трохгадовым узросце разам з бацькамі пераехаў у Ірландыю. У 1977 годзе выканаў галоўную партыю ў мюзікле «Адам і Ева». Прыняўшы сцэнічны псеўданім Джоні Логан, у 1978 годзе выпусціў свой першы сінгл. У 1979 годзе выйграў нацыянальны конкурс песні і быў прызнаны чытачамі газеты Connaught Telegraph лепшым спеваком краіны.

Стаў пераможцам конкурсу песні Еўрабачанне ў 1980 годзе з песняй «What’s Another Year?», якая потым заняла першае месца ў брытанскім хіт-парадзе. Зноў удзельнічаў у конкурсе «Еўрабачанне» 1987 года з песняй «Hold Me Now» і атрымаў другую перамогу. У 1992 годзе напісаная Логаном песня «Why Me?» у выкананні Лінды Марцін заняла першае месца на Еўрабачанні. Дзякуючы такому поспеху Логан атрымаў мянушку «Містэр Еўрабачанне».

На працягу сваёй кар’еры выпусціў больш за 40 сінглаў і 19 альбомаў. Вёў уласнае тэлешоў на Бі-бі-сі пад назвай Johnny Logan and Friends. Заняў трэцяе месца ў рэйтынгу лепшых выканаўцаў Еўрабачання за 50 гадоў з песняй «Hold Me Now». Працягвае актыўную творчую дзейнасць.

Дыскаграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Тэнары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Ірландыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая