wd wp Пошук:

Джозэф Ліклайдэр

Джозэф Карл Робнэт Ліклайдэр (англ.: Joseph Carl Robnett Licklider, 11 сакавіка 1915 — 26 чэрвеня 1990), вядомы ў навуковай дзейнасці і ІТ-асяроддзі як J.C.R. ці «Лік» («Lick») — амерыканскі вучоны. Раннія працы прысвечаны псіхаакустыцы, наступныя — сферы інфармацыйных тэхналогій.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1915 годзе ў Сент-Луісе. Скончыў Універсітэт Вашынгтона, атрымаў ступень бакалаўра адразу па трох спецыяльнасцях: фізіцы, матэматыцы і псіхалогіі. Доктарскую працу напісаў па псіхаакустыцы. У 1942 годзе працаваў у лабараторыі пры Гарвардскім універсітэце. У 1950 годзе перайшоў працаваць у Масачусэтскі тэхналагічны інстытут, дзе зацікавіўся камп’ютарнымі тэхналогіямі. Выказаў ідэю аб неабходнасці стварэння камп’ютараў, якія працавалі б у рэжыме рэальнага часу. Паглыбляў свае веды аб камп’ютарах у BBN. У 1958—1959 гг. быў прэзідэнтам амерыканскага акустычнага таварыства[1].

У 1957 годзе Ліклайдэр стаў віцэ-прэзідэнтам Bolt Beranek і Newman, Inc.

У кастрычніку 1962 года быў празначаны старшынёй Бюро метадаў апрацоўкі інфармацыі (англ. скарочана. IPTO) у DARPA.

У 1968 годзе Ліклайдэр стаў дырэктарам праекта MAC у MIT, і прафесарам кафедры электратэхнікі.

У 1985 годзе сышоў у адстаўку і стаў прафесарам у адстаўцы.

Зноскі

  1. Список президентов на официальном сайте Американского акустического общества Архівавана 23 мая 2017.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Масачусетсе
Катэгорыя·Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Памерлі ад астмы
Катэгорыя·Памерлі 26 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Рочэстэрскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сент-Луісе
Катэгорыя·Зала славы Інтэрнэту
Катэгорыя·Постаці амерыканскай інфарматыкі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук