wd wp Пошук:

Джозеф Пікфард

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пікфард.

Дзеці Пікфарда; карціна Джозефа Райта

Джозеф Пікфард (англ.: Joseph Pickford, 1736—1782) — англійскі архітэктар часоў караля Георга III, які будаваў ў геаргіянскім стылі.

Джозеф быў другім сынам сваіх бацькоў, Уільяма і Мэры Пікфардаў, і нарадзіўся ў уорыкшырскім горадзе Ашоу (англ.: Ashow). У 1748 г. ён пакінуў горад для навучання ў свайго дзядзькі Уільяма ў Лондане. У красавіку 1762 года Джозеф ажаніўся з Мэры Уілкінс (англ.: Mary Wilkins); у іх была двое дзяцей[1]; існуе партрэт гэтых дзяцей аўтарства Джозефа Райта (работы якога выстаўлены ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі).

Сярод найважнейшых яго прац — дом святой Алены, Этрурыя Хол, і яго ўласны дом, цяпер вядомы як Дом-музей Пікфарда ў Дэрбі, у якім размешчаны музей геаргіянскага стылю жыцця і касцюма, а таксама экспазіцыя, прысвечаная лялечным тэатрам і склеп-бамбасховішча 1940-х гадоў[2].

Зноскі

  1. Joseph Pickford 1734-1782(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 мая 2011.
  2. Pickford’s House Museum(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 мая 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў Дэрбішыры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1736 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1782 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў