wd wp Пошук:

Дом-музей Пікфарда

Будынак музея

Дом-музей Пікфарда (англ.: Pickford’s House Museum) — музей у Дэрбі, размешчаны ў геаргіанскім будынку, пабудаваным архітэктарам Джозефам Пікфардам (англ.: Joseph Pickford) у 1760 годзе для ўласнай сям’і (у далейшым ён дэманстраваў свой ​​дом багатым кліентам як узор сваёй працы[1]). У будынку размешчаны музей касцюма і гісторыі геаргіанскага часу. У доме на першым паверсе мэбляваная гасціная, сталовая, пакой, спальня і гардэробная, кухня і пральня, склеп, кладоўка, а таксама спальня слугі (з саламяным матрацам). Адзін з падвалаў абстаўлены як бамбасховішча 1940х гадоў. Экспазіцыя верхніх паверхаў прысвечана лялечным тэатрам, гісторыі іх існавання[2]. З красавіка 2006 года музей адкрыты толькі для арганізаваных груп, нягледзячы на існаваўшыя пратэсты[1].

Зноскі

  1. 1 2 Protesters opposing museum cuts(англ.) . Праверана 3 мая 2011.
  2. Pickford’s House Museum(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 мая 2011.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэрбі
Катэгорыя·Музей і мастацкая галерэя Дэрбі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі і галерэі Англіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле